14 сакавіка, Масква /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю тэлевядучай Вользе Скабеевай для тэлеканала "Расія-1" падзяліўся інсайдарскай інфармацыяй пра аперацыю "Труба", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы ў час размовы заўважыў, што ў канфлікце Расіі і Украіны па розных баках фронту часта аказваюцца людзі, якія раней абучаліся ваеннай справе ў адных і тых жа ваенных акадэміях.
"Але, мяркуючы па аперацыі "Труба", нашы акадэміі лепшыя. Бліскуча (задумана і выканана гэта аперацыя. - Заўвага БЕЛТА)", - выказала сваё меркаванне наконт гэтага Вольга Скабеева.
"Гэта не акадэмія, гэта вашы людзі аказаліся мацнейшыя, - падкрэсліў Прэзідэнт на гэту заўвагу тэлевядучай. - Гэта ж трэба прыдумаць такое! Пятнаццаць кіламетраў і метраў 40, нібыта, яны прапаўзлі. Вялікая колькасць высадзілася ў тыл і так рэзультатыўна - звыш 600 чалавек самых падрыхтаваных. Яны атакавалі імгненна".
У працяг размовы кіраўнік дзяржавы раскрыў некаторыя падрабязнасці аперацыі. У прыватнасці, ён расказаў аб тым, што пры раптоўным з'яўленні расійскіх ваенных у Суджы, першымі пакінулі тэрыторыю ўкраінскія ваеннаслужачыя, якія кіравалі дронамі.
"Пабеглі, перш за ўсё, тыя, якія кіравалі БПЛА. А гэта галоўная зброя сёння ва Украіне", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. У выніку астатнія сілы УСУ былі дэзарыентаваны, не маглі каардынавацца, не мелі разведданых, пазбавіліся яны і агнявой падтрымкі, якая была з боку ўдарных дронаў. "Дроны не працуюць, ударныя дроны не працуюць - яны (аператары БПЛА. - Заўвага БЕЛТА) першымі пабеглі. Вось табе інсайдарская інфармацыя. Яны першыя збеглі", - расказаў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт высока ацаніў прафесійныя якасці расійскіх спецыялістаў, якія планавалі і ажыццяўлялі гэту аперацыю.
"Там, на фронце, хлопцы робяць цуды, што з аднаго, што з другога боку, - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. - Яны ўручную вырабляюць і робяць такія дроны, якія ні на адным заводзе не зробіш. Кулібіны і ў нас, і ў іх".-0-