ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 1 чэрвеня 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +20°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
31 сакавіка 2023, 15:42

Лукашэнка: у імкненні падзяліць людзей на класы нас спрабуюць адкінуць на тысячагоддзі назад

31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У імкненні падзяліць людзей на класы нас спрабуюць адкінуць на тысячагоддзі назад. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прычына многіх сённяшніх узрушэнняў у свеце заключаецца менавіта ў жаданні транснацыянальных карпарацый вярнуцца да жорсткай эксплуатацыі людзей. У гэтым імкненні падзяліць людзей на класы нас спрабуюць адкінуць на тысячагоддзі назад, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Задумайцеся над гэтым. Толькі адзін прыклад. Амерыканская Apple згадзілася размясціць сваю вытворчасць у Азіі - у Індыі - толькі на ўмовах 12-гадзіннага рабочага дня і павелічэння нормы звышурочнага рабочага часу да 145 гадзін у квартал. У Беларусі норма за квартал звышурочна - усяго 45 гадзін".

У пагоні за інвестарам давялося скарэкціраваць заканадаўства. Пад пагрозай знаходзяцца ўсе заваёвы працоўнага народа за апошнія 100 з лішнім гадоў: ад бясплатных медыцыны і адукацыі да сацыяльных пакетаў і пенсій, адзначыў Аляксандр Лукашэнка. "Чалавецтва плаўна вядуць да так званага новага свету, у якім будуць мільярды лішніх людзей - бяспраўных, галодных, бедных, але затое нібыта свабодных у самых разнастайных лібералістычных праявах. Якіх - вы ведаеце. Людзі гэта адчуваюць і выходзяць на вуліцы. Паглядзіце, што адбываецца на Захадзе і ў той жа Францыі, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Такія дзяржавы, як Беларусь, - не проста раздражняльнік. Мы - пагроза гэтаму праекту. Таму, што ідзём сваёй дарогай. Вось гэтай дарогай, дзе спрабуем падтрымаць свой народ, сваіх людзей, працоўных".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі