Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 чэрвеня 2022, 11:26

Лукашэнка: у гэту пару шалёных санкцый мы спраўляемся. І справімся!

3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь спраўляецца з санкцыйным націскам з боку Захаду. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі адкрыцця ў Мінску новага будынка 9-й гарадской дзіцячай паліклінікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што гадоў пяць таму крытыкаваў Мінск за недастаткова развітую сістэму аховы здароўя ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі. За гэтыя гады, падкрэсліў Прэзідэнт, было зроблена шмат: пабудаваны новыя ўстановы, закуплена дарагое абсталяванне.

"У гэту пару шалёных санкцый усе крычалі: "Ахову здароўя чапаць не будзем!" Нічога падобнага. Ім пляваць на нашых людзей. У цэлым мы спраўляемся. Справімся. Абыдземся і без іх. Ёсць прадпрыемствы, дзе мы можам закупляць патрэбную нам тэхніку, запасныя часткі, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Як бачыце, праблем шмат, але тым не менш мы вырашэнне ніводнай задачы не прыпынілі. І сведчаннем таго з'яўляецца гэты будынак".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі