Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 студзеня 2022, 12:38

Лукашэнка: у гарадах-спадарожніках Мінска неабходна больш актыўна ствараць новыя рабочыя месцы

3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У гарадах-спадарожніках Мінска неабходна больш актыўна ствараць новыя рабочыя месцы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, прымаючы з дакладам старшыню Мінскага аблвыканкама Аляксандра Турчына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што вакол Мінска развіваюцца гарады-спадарожнікі: Дзяржынск, Заслаўе, Лагойск, Рудзенск, Смалявічы і Фаніпаль. З гэтых населеных пунктаў лёгка дабрацца да сталіцы, і яны актыўна забудоўваюцца. Паралельна ў гэтых гарадах ствараюцца рабочыя месцы, адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка паведаміў аб планах наведаць вясной Дзяржынск. "Гэта такі павінен быць пілотны ў вобласці праект, асабліва вакол Мінска. Трэба ў парадак прывесці гэты гарадок і, калі патрэбна, стварыць дадатковыя рабочыя месцы", - падкрэсліў ён.

У якасці прыкладу Прэзідэнт прывёў будаўніцтва Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі. Паралельна са стварэннем рабочых месц вакол яго ўзводзіцца жыллё і ствараецца інфраструктура. "Нам, вядома, патрэбны інвестыцыі, будаваць новыя прадпрыемствы 5-га і 6-га ўкладу - самыя сучасныя. Вызначыліся, пабудавалі, і там жа, як БНБК гэта робіць, жылыя дамы, каб спецыялістаў і асноўнае ядро запрасіць туды. І мясцовыя жыхары падцягнуцца і будуць мець рабочыя месцы. Гэта значыць, нам трэба сур'ёзна прадумаць (вопыт у нас ёсць), як мы будзем далей развівацца", - сказаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі