Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 верасня 2020, 09:22

Лукашэнка ў Дзень ведаў наведае Баранавіцкі каледж сферы абслугоўвання

1 верасня, Баранавічы /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння наведае Баранавіцкі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж сферы абслугоўвання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у святочнай лінейцы, азнаёміцца з арганізацыяй у каледжы навучальнага працэсу.

Баранавіцкі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж сферы абслугоўвання быў створаны ў 1964 годзе. Тут рыхтуюць швачак, краўцоў, закройшчыкаў, страхавых агентаў, прадаўцоў, кантралёраў-касіраў, цырульнікаў, зборшчыкаў абутку, мастакоў-мадэльераў, мадэльераў-канструктараў.

Сумесна з упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароны насельніцтва ў каледжы арганізоўваецца прафесійная падрыхтоўка незанятых грамадзян, работнікаў профільных прадпрыемстваў па кваліфікацыях "майстар па манікюры", "майстар па педыкюры", "візажыст", "зборшчык абутку", "швачка", "адміністратар салона (цырульні)".

З 2015 года ва ўстанове функцыянуе рэсурсны цэнтр па спецыяльнасці "тэхналогія вытворчасці швейных вырабаў". За час яго работы ў ім прайшлі навучанне 3750 навучэнцаў, стажыроўку - 125 майстроў вытворчага навучання і выкладчыкаў.

На сённяшні дзень у Беларусі функцыянуе 127 устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі і 111 устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі. У 2019-2020 навучальным годзе ў іх было падрыхтавана амаль 179 тыс. чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі