ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 11 мая 2021
Мінск Ясна +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 красавіка 2021, 10:41

Лукашэнка ў дзень суботніка высаджваў дрэвы на сваёй малой радзіме ў Александрыі

17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка традыцыйна прыняў удзел у рэспубліканскім суботніку, які ў гэтым годзе праводзіўся 17 красавіка, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы працаваў на сваёй малой радзіме - у аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна. Брыгада на суботніку на чале з Аляксандрам Лукашэнкам займалася добраўпарадкаваннем і азеляненнем тэрыторыі вакол пляцоўкі, дзе штогод на Купалле праводзіцца папулярны фестываль "Александрыя збірае сяброў".

Выбар гэтага месца на беразе Дняпра асабліва сімвалічны ў Год народнага адзінства, паколькі яно заўсёды было месцам дружбы і супрацоўніцтва паміж прадстаўнікамі розных нацыянальнасцей і культур. Тут, на гандлёвым шляху "з варагаў у грэкі", праходзілі кірмашы і народныя гулянні, фарміраваліся традыцыі добрасуседства, чаго цяпер іншым часам востра не хапае ў адносінах паміж краінамі. Працягам гэтай слаўнай гісторыі стала правядзенне фестывалю - каля моста, які звязвае не толькі два блізкія сэрцу Аляксандра Лукашэнкі населеныя пункты - Александрыю і Копысь, але таксама Магілёўскую і Віцебскую вобласці.

Цяпер гэты маляўнічы куток Беларусі ўпрыгожаць высаджаныя дубы, рабіны і кустоўе. У будучым яны стануць яскравым напамінам не толькі пра добрую традыцыю праводзіць суботнікі, але таксама пра міралюбную палітыку і працавітасць беларускага народа, сімвалам клопату пра экалогію і прыгажосць роднага краю.

Пасля прыбыцця да месца правядзення суботніка Аляксандр Лукашэнка прайшоў інструктаж па тэхніцы бяспекі і распісаўся ў адпаведным журнале.

Ён прыгадаў, як у гэтым месцы, дзе цяпер стаіць сучасны мост, у гады яго дзяцінства была пераправа цераз Днепр. На процілеглым баку ракі - пасёлак гарадскога тыпу Копысь. Менавіта на яго прыкладзе ў свой час па даручэнні кіраўніка дзяржавы пачалася мадэрнізацыя такіх населеных пунктаў па ўсёй краіне. Без празмернасцей, па-гаспадарску. "Менавіта зыходзячы з тых грошай, якія сёння ёсць. Адсюль пачыналася мадэрнізацыя сельскай гаспадаркі і гарадскіх пасёлкаў", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што стаіць задача ў такіх населеных пунктах за мінімальны кошт выдзяляць участкі для жадаючых пабудаваць сабе дом. "Так павінна быць усюды. Але паглядзім, ці так гэта", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт нязменна прымае актыўны ўдзел у рэспубліканскіх суботніках і заўсёды падкрэслівае важнасць захавання традыцыі правядзення такіх мерапрыемстваў. Як правіла, кіраўнік дзяржавы працуе на знакавых будаўнічых аб'ектах, добраўпарадкаванні тэрыторый і высадцы дрэў.

Напрыклад, за апошнія гады суботнікі з удзелам Прэзідэнта прайшлі на будаўніцтве новага будынка Дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, культурна-забаўляльнага спартыўнага комплексу "Чыжоўка-Арэна", аквапарка "Лебядзіны", новых радзільнага дома і дзіцячай паліклінікі ў Мінску, Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па мастацкай гімнастыцы.

У час аднаго з рэспубліканскіх суботнікаў Аляксандр Лукашэнка таксама прымаў удзел у рэканструкцыі стадыёна "Дынама" ў Мінску.

Сярод аб'ектаў, дзе за апошняе дзесяцігоддзе на суботніках працавала брыгада на чале з Прэзідэнтам, і плошча Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

Аляксандр Лукашэнка таксама займаўся высадкай дрэў на тэрыторыі гісторыка-культурнага комплексу "Лінія Сталіна" і Нацыянальнага парку "Прыпяцкі", добраўпарадкоўваў Трафімаву крыніцу на сваёй малой радзіме каля аграгарадка Александрыя.-0-

Фота <a href="https://president.gov.by/ru/events/uchastie-prezidenta-belarusi-v-respublikanskih-subbotnikah-za-poslednie-10-let" target="_blank" rel="nofollow">president.gov.by</a>

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі