ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 11 мая 2021
Мінск Ясна +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 красавіка 2021, 10:23

Лукашэнка ў дзень суботніка будзе высаджваць дрэвы на сваёй малой радзіме ў Александрыі

17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка традыцыйна прыме ўдзел у рэспубліканскім суботніку, які ў гэтым годзе праводзіцца 17 красавіка, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы будзе працаваць на сваёй малой радзіме - у аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна. Брыгада на суботніку на чале з Аляксандрам Лукашэнкам будзе займацца добраўпарадкаваннем і азеляненнем тэрыторыі вакол пляцоўкі, дзе штогод на Купалле праводзіцца папулярны фестываль "Александрыя збірае сяброў".

Выбар гэтага месца на беразе Дняпра асабліва сімвалічны ў Год народнага адзінства, бо яно заўсёды было месцам дружбы і супрацоўніцтва паміж прадстаўнікамі розных нацыянальнасцей і культур. Тут, на гандлёвым шляху "з варагаў у грэкі", праходзілі кірмашы і народныя гулянні, фарміраваліся традыцыі добрасуседства, чаго цяпер іншым часам востра не хапае ў адносінах паміж краінамі. Працягам гэтай слаўнай гісторыі стала правядзенне фестывалю - каля моста, які звязвае не толькі два блізкія сэрцу Аляксандра Лукашэнкі населеныя пункты - Александрыю і Копысь, але таксама Магілёўскую і Віцебскую вобласці.

Цяпер гэты маляўнічы куток Беларусі ўпрыгожаць высаджаныя дубы, рабіны і кустоўе. У будучым яны стануць яскравым напамінам не толькі пра добрую традыцыю праводзіць суботнікі, але таксама пра міралюбную палітыку і працавітасць беларускага народа, сімвалам клопату пра экалогію і прыгажосць роднага краю.

Аляксандр Лукашэнка нязменна прымае актыўны ўдзел у рэспубліканскіх суботніках і заўсёды падкрэсліваў важнасць захавання традыцыі правядзення такіх мерапрыемстваў. Як правіла, кіраўнік дзяржавы працуе на знакавых будаўнічых аб'ектах, добраўпарадкаванні тэрыторый і высадцы дрэў.

Напрыклад, за апошнія гады суботнікі з удзелам Прэзідэнта прайшлі на будаўніцтве новага будынка Дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, культурна-забаўляльнага спартыўнага комплексу "Чыжоўка-Арэна", аквапарка "Лебядзіны", новых радзільнага дома і дзіцячай паліклінікі ў Мінску, Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па мастацкай гімнастыцы.

У час аднаго з рэспубліканскіх суботнікаў Аляксандр Лукашэнка таксама прымаў удзел у рэканструкцыі стадыёна "Дынама" ў Мінску.

Сярод аб'ектаў, дзе за апошняе дзесяцігоддзе на суботніках працавала брыгада на чале з Прэзідэнтам, і плошча Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

Аляксандр Лукашэнка таксама займаўся высадкай дрэў на тэрыторыі гісторыка-культурнага комплексу "Лінія Сталіна" і Нацыянальнага парку "Прыпяцкі", добраўпарадкоўваў Трафімаву крыніцу на сваёй малой радзіме каля аграгарадка Александрыя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі