Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 красавіка 2020, 11:35

Лукашэнка ў час суботніка пасадзіў дрэвы ў Нацыянальным парку "Прыпяцкі"

25 красавіка, Ляскавічы /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння прыняў удзел у рэспубліканскім суботніку, высадзіўшы дрэвы на тэрыторыі Нацыянальнага парку "Прыпяцкі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У дваццатых чыслах красавіка кіраўнік дзяржавы па традыцыі наведвае раёны, што пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Адраджэнню гэтых зямель заўсёды ўдзяляецца асаблівая ўвага і, улічваючы, што на гэты раз паездка Прэзідэнта супала з правядзеннем у краіне рэспубліканскага суботніка, Аляксандр Лукашэнка вырашыў прыняць удзел у работах на тэрыторыі Нацыянальнага парку "Прыпяцкі".

Тут у мэтах аднаўлення лясной масы прэзідэнцкая брыгада высадзіла 8 тыс. саджанцаў сасны на плошчы паўтара гектара.

Пазней у час размовы з журналістамі кіраўнік дзяржавы адзначыў, што правядзенне рэспубліканскага суботніка даўно стала традыцыяй у Беларусі і ад яе адступаць не будуць. Прэзідэнт даўно заяўляў: будаваць новую, суверэнную і незалежную Беларусь будуць, абапіраючыся на плечы бацькаў і дзядоў. "Суботнікі - гэта, лічу, тое добрае, што мы ўзялі з таго (савецкага. - Заўвага БЕЛТА) перыяду. Вось і ўся ідэалогія: мы памятаем папярэдняе, шануем сваю гісторыю, бяром лепшае і актуалізуем на фоне сённяшніх падзей", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Пасадка дрэў, дадаў Прэзідэнт, гэта ўклад у экалогію, клопат аб прыродзе. "Вы заўважылі, а некаторыя Telegram-каналы, з-за якіх мы напружваемся кожны дзень, - а дарэмна - гэтага не заўважылі: я некалі сказаў, што Ён (Гасподзь. - Заўвага БЕЛТА) убачыў, што мы вельмі дрэнна ставімся да экалогіі, да ладу жыцця, які ў нас зусім не адпавядае тым крытэрыям, якія павінны быць, і ўдарыў нас па галаве (маецца на ўвазе ўспышка пандэміі каранавіруса. - Заўвага БЕЛТА). Таму мы спрабуем калі не выраўняць сітуацыю, то хаця б абараніць сябе і сваіх блізкіх гэтымі крокамі", - падкрэсліў ён.

Адзін з чатырох нацыянальных паркаў Беларусі - "Прыпяцкі" - размешчаны ў міжрэччы Прыпяці, Сцвігі і Убарці. Тут пад асаблівай аховай знаходзіцца амаль 190 тыс. га тэрыторыі і больш за трэць займае абсалютны рэзерват дзікай прыроды.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі