Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: ТАА "ЛідаТэхмаш"
Учора 15:48 Стужка навiн
Усе навіны

Лукашэнка ў бліжэйшы час плануе наведаць Гомельскую вобласць

Прэзідэнт 23.07.2019 | 13:34

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў бліжэйшы час плануе наведаць Гомельскую вобласць, дзе будуць сярод іншага абмяркоўвацца праблемныя пытанні развіцця сельскай гаспадаркі рэгіёна. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на рэспубліканскай селектарнай нарадзе па пытаннях уборкі ўраджаю, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што не першы раз ужо звяртае ўвагу кіраўніцтва вобласці на неабходнасць перагляду структуры пасяўных плошчаў у сувязі са змяненнем клімату. "Пачынайце планаваць, што і дзе вы будзеце сеяць, - запатрабаваў Прэзідэнт. - Трэба своечасова ўсё рабіць".

"У бліжэйшы час буду ў вас. Рыхтуйцеся, мы абмяркуем гэтыя праблемы", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён запатрабаваў, каб у час паездкі яму дакладвалі не аб ходзе ўборачнай, а аб тым, што будзе заўтра.

У час селектара Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся ўраджайнасцю рапсу ў Гомельскай вобласці. Яна, як праінфармавалі кіраўніка дзяржавы, склала 10,7 ц/га. "Гэта страты. Не расце рапс - не вырошчвайце яго", - адзначыў Прэзідэнт.

"Сёння ў Гомельскай вобласці няма вырошчваемых стратных культур - ёсць жорсткае парушэнне тэхналагічнай дысцыпліны і падбору адпаведных глеб", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ураджайнасць збожжавых у Гомельскай вобласці не перавышае 25 ц/га. "Гэта ненармальная сітуацыя, таму сёння ўжо трэба думаць, як дзейнічаць заўтра. Для вас адзінае выратаванне ў папаўненні збожжавага балансу - гэта кукуруза", - лічыць Прэзідэнт. Ён дадаў, што ад якасці яе ўборкі на зерне залежыць забяспечанасць бялковымі кармамі жывёлы і птушкі.

На рэспубліканскай селектарнай нарадзе кіраўнік дзяржавы паставіў шэраг задач перад профільнымі ведамствамі і кіраўніцтвам рэгіёнаў. У прыватнасці, запатрабаваў звярнуць сур'ёзную ўвагу на якасць уборкі, утрыманне тэхнікі, нагадаў аб неабходнасці папаўнення кармавога рэзерву.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

ТАА "ЛідаТэхмаш" ТАА "ЛідаТэхмаш" - спецыялізаванае прадпрыемства па вытворчасці і сэрвісным абслугоўванні сельскагаспадарчай тэхнікі.