Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 сакавіка 2018, 14:33

Лукашэнка: у беларускім спорце пакуль больш праблем, чым поспехаў

5 сакавіка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. У беларускім спорце пакуль больш праблем, чым поспехаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, назначаючы Сяргея Кавальчука міністрам спорту і турызму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, што на гэту пасаду назначаны талковы ваенны чалавек, таму што ў галіне неабходна навесці парадак. "Генерал не спрацаваў, таму бралі ніжэй, хоць не вельмі нізка", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што развіццю спартыўнай сферы ў краіне ўдзяляецца вялікая ўвага, паколькі перамога атлета - гэта своеасаблівая ідэалогія. "Пакуль у нас у спорце больш праблем, чым перамог і поспехаў. Думай, глядзі, з кім працаваць, выбудоўвай сістэму. Але галоўнае - там не хапае дысцыпліны. Трэнерскі склад працуе вельмі дрэнна, за выключэннем некаторых", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Каб стымуляваць трэнераў да больш плённай работы, вырашана павысіць ім зарплату. Але і нагрузка будзе адпаведнай, заўважыў Аляксандр Лукашэнка. "Зарплату трэба трэнерам павышаць, мы паціху пачалі ўжо ў асобных відах спорту гэта рабіць, і пройдземся па ўсіх відах, якія сёння функцыянуюць. Павысім зарплату, але ў кожнага трэнера павінен быць расклад, як у настаўніка ў школе або выкладчыка ў ВНУ", - запатрабаваў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы таксама паставіў новаму міністру задачу выбудаваць узаемаадносіны са спартыўнымі федэрацыямі, правільна загрузіць іх. Асаблівую ўвагу Прэзідэнт звярнуў на падрыхтоўку нарады па развіцці зімовых відаў спорту, якую ён мае намер правесці.

Акрамя таго, на думку Аляксандра Лукашэнкі, важна займацца пашырэннем спорту ў масы. У якасці прыкладу кіраўнік дзяржавы прывёў спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне "Снежны снайпер", якія завяршыліся напярэдадні. Фінальны этап спаборніцтваў сабраў вялікую колькасць удзельнікаў, а для балельшчыкаў была падрыхтавана насычаная забаўляльная праграма. "Цяпер юнацкі чэмпіянат свету па біятлоне праходзіць - сорамна глядзець. Нуль чалавек на трыбунах, для каго гэтыя людзі выступаюць? У нас праводзілі гэты чэмпіянат - мора людзей было. Вядома, людзей трэба запрашаць", - перакананы беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі