Сцяг Аўторак, 18 лютага 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 студзеня 2025, 20:49

Лукашэнка: у Беларусі захаваюць дыктатуру парадку, справядлівасці і павагі да чалавека

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі захаваюць дыктатуру парадку, справядлівасці, дабра і павагі да чалавека. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 24 студзеня на фінальным канцэрце акцыі "Марафон адзінства", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы захаваем галоўнае: дыктатуру парадку, справядлівасці, дабра і павагі да чалавека. Перш за ўсё - да чалавека працы", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
 
"Мы захаваем галоўнае: дыктатуру парадку, справядлівасці, дабра і павагі да чалавека. Перш за ўсё - да чалавека працы", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
 
Прэзідэнт заўважыў, што, праходзячы праз глабальныя крызісы і санкцыі, беларусы атрымалі бясцэнны вопыт, навучыліся працаваць і развівацца, абапіраючыся на ўласныя розум і сілы.
 
"Мы не будзем скакаць пад чужую дудку. Не станем гнуць спіну пад панскім бізуном. Не дапусцім, каб на родную зямлю ступіла нага захопніка. Вы ў гэтым можаце быць абсалютна ўпэўнены! Але запомніце: усё, што я сказаў і не сказаў, аб чым мы думалі апошнія гады і рабілі, трэба ўкласці ў розумы і сэрцы нашых новых пакаленняў", - заявіў беларускі лідар.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі