Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

"Беларусь інтэлектуальная" - Лукашэнка заяўляе аб уступленні краіны ў новы этап развіцця

Прэзідэнт 13.12.2017 | 10:57
Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

13 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У Беларусі за пяць гадоў аб'ём выпуску навукова-тэхнічнай і інавацыйнай прадукцыі павялічыўся больш як у два разы. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы сёння на ІІ З'ездзе вучоных, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Вітаючы ўдзельнікаў вышэйшага інтэлектуальнага форуму краіны, кіраўнік дзяржавы сказаў, што такія мерапрыемствы павінны праводзіцца часцей, паколькі перад Беларуссю стаяць амбіцыйныя мэты, рэалізаваць якія без навукі немагчыма. "У сучасным свеце навука - важнейшы фактар прагрэсу. Мы гэта добра разумеем, менавіта таму пастаянна ўдзяляем увагу дынамічнаму развіццю гэтай сферы. 10 гадоў таму на I З'ездзе вучоных прадстаўнікі навуковай супольнасці краіны ўпершыню сабраліся разам, каб абмеркаваць стан, надзённыя праблемы айчыннай навукі, намеціць шляхі развіцця, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Ужо тады магістральным напрамкам мы вызначылі яе прыкладны характар. На гэта былі нацэлены як акадэмічныя, галіновыя, так і вузаўскія навуковыя структуры".

На думку Аляксандра Лукашэнкі, за дзесяцігоддзе зроблена нямала і эфектыўныя беларускія распрацоўкі атрымалі шырокае прызнанне. Зроблены крокі па ўдасканаленні нарматыўна-прававой базы навукова-інавацыйнай дзейнасці. Рэалізаваны мерапрыемствы па паглыбленні ўзаемадзеяння навукі з арганізацыямі рэальнага сектара эканомікі і сацыяльнай сферы. Выбудавана сістэма падтрымкі таленавітай моладзі.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на той факт, што ў беларускім грамадстве назапашаны значны навуковы кадравы рэсурс. Сёння больш як 25 тыс. супрацоўнікаў выконваюць навуковыя даследаванні і распрацоўкі, у тым ліку амаль 8 тыс. чалавек працуюць у Нацыянальнай акадэміі навук. Словам, салідная армія, якой пад сілу вырашаць самыя адказныя і складаныя задачы.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што менавіта навуковае асяроддзе фарміруе эліту беларускага грамадства, як і ў любой іншай дзяржаве: "Вы, вучоныя, без перабольшання, уяўляеце сабой інтэлектуальны цвет нацыі. І калі вам пакараюцца новыя вяршыні, я як кіраўнік дзяржавы шчыра радуюся гэтаму. Нам ёсць чым ганарыцца. У Беларусі працуюць вучоныя з сусветнымі імёнамі. Ваш талент, невычэрпная энергія, вопыт і веды служаць на карысць беларускага народа і нашай маладой суверэннай дзяржавы".-0-

Лукашэнка: мадэрнізацыя энергасістэмы дала магчымасць у тры разы знізіць імпарт электраэнергііЛукашэнка: мадэрнізацыя энергасістэмы дала магчымасць у тры разы знізіць імпарт электраэнергіі
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, эканомія паліўна-энергетычных рэсурсаў за пяць гадоў склала амаль 2 млн т умоўнага паліва. Пры гэтым значна зніжаны выкіды шкодных рэчываў у атмасферу.
Пытанне харчовай бяспекі вырашана з апорай на новыя айчынныя тэхналогіі - ЛукашэнкаПытанне харчовай бяспекі вырашана з апорай на новыя айчынныя тэхналогіі - Лукашэнка
"Мы сталі не толькі самадастатковай у гэтых адносінах, але і экспартна арыентаванай краінай (доля экспарту сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання ў аб'ёме экспарту тавараў у 2016 годзе склала 17,7 працэнта), - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка: Беларусь дастойна канкурыруе на сусветным рынку ваенных тэхналогійЛукашэнка: Беларусь дастойна канкурыруе на сусветным рынку ваенных тэхналогій
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што размова ідзе аб галінах радыёлакацыі, ракетных сістэм, беспілотных лятальных апаратаў і аўтаматызаваных комплексаў.
Лукашэнка: беларускія акадэмічныя арганізацыі выконваюць экспартныя кантракты амаль з 60 краінаміЛукашэнка: беларускія акадэмічныя арганізацыі выконваюць экспартныя кантракты амаль з 60 краінамі
"У фундаментальнай навуцы даследаванні нашых вучоных у галіне фізікі, матэматыкі, інфарматыкі, матэрыялазнаўства з часам становяцца асновай стварэння новых тэхналогій, вытворчасцей і цэлых галін эканомікі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка нацэльвае інтэлектуальную эліту на вырашэнне найбольш актуальных праблемЛукашэнка нацэльвае інтэлектуальную эліту на вырашэнне найбольш актуальных праблем
На думку Прэзідэнта, нязменнай з'яўляецца галоўная задача - павышэнне навукова-тэхнічнага патэнцыялу краіны і паскарэнне ўкаранення ў рэальны сектар эканомікі распрацовак вучоных.
Лукашэнка лічыць недастатковай дынаміку развіцця высокатэхналагічных вытворчасцейЛукашэнка лічыць недастатковай дынаміку развіцця высокатэхналагічных вытворчасцей
"За апошнія гады доля высокатэхналагічных вытворчасцей вырасла зусім нязначна: з 2,5 працэнта ў 2010-м да амаль 3 працэнтаў у 2016 годзе", - прывёў прыклад кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка яшчэ раз прапануе Літве замест спрэчак па БелАЭС падумаць аб сумеснай яе эксплуатацыіЛукашэнка яшчэ раз прапануе Літве замест спрэчак па БелАЭС падумаць аб сумеснай яе эксплуатацыі
"Скажу адкрыта нашым суседзям, перш за ўсё Літве, якія так перажываюць за будаўніцтва нашай станцыі: бяспека - гэта наш клопат. Мы перш за ўсё зацікаўлены ў бяспечнай станцыі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка арыентуе міністэрствы на рэалізацыю доўгатэрміновай прамысловай палітыкіЛукашэнка арыентуе міністэрствы на рэалізацыю доўгатэрміновай прамысловай палітыкі
На думку Прэзідэнта, трэба больш актыўна практыкаваць стварэнне і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы заводскіх даследчых лабараторый, цэнтраў і доследных вытворчасцей.
Лукашэнка: неабходна падняць узровень прадукцыйнасці працы ў сельгасвытворчасціЛукашэнка: неабходна падняць узровень прадукцыйнасці працы ў сельгасвытворчасці
"Неабходна падняць узровень прадукцыйнасці працы ў сельгасвытворчасці, які пакуль у два разы ніжэйшы, чым у краінах Еўрасаюза. Вось дзе рэзерв для павышэння канкурэнтаздольнасці нашай прадукцыі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Дэкрэт аб развіцці лічбавай эканомікі будзе падпісаны да новага года - ЛукашэнкаДэкрэт аб развіцці лічбавай эканомікі будзе падпісаны да новага года - Лукашэнка
"Павінен выйсці на новыя гарызонты развіцця Парк высокіх тэхналогій. Літаральна гэтымі днямі мы грунтоўна разгледзелі праект дэкрэта, які па праву можна назваць рэвалюцыйным. Як і абяцаў, ён будзе падпісаны да новага года", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Лукашэнка лічыць неабходным больш эфектыўна злучыць навуку і вытворчасцьЛукашэнка лічыць неабходным больш эфектыўна злучыць навуку і вытворчасць
"Перш за ўсё трэба сумесна вырашыць асноўныя праблемы машынабудавання і прамысловасці ў цэлым. Паколькі менавіта ў прамысловасці - ядро ўсіх інавацый. Няма краін з моцнай навукай і слабай прамысловасцю і наадварот", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Лукашэнка: трэба стварыць сістэму гуманітарнай экспертызы важнейшых заканадаўчых ініцыятыўЛукашэнка: трэба стварыць сістэму гуманітарнай экспертызы важнейшых заканадаўчых ініцыятыў
"Было б правільна стварыць у нашай краіне сістэму ўсебаковай гуманітарнай экспертызы важнейшых заканадаўчых ініцыятыў і праектаў не толькі з пункту гледжання права, але і з пазіцый сацыялогіі, псіхалогіі, культуры і традыцый грамадства", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
"Пустацветы нікому не патрэбны" - Лукашэнка чакае аддачы ад затрат на навуковую сферу"Пустацветы нікому не патрэбны" - Лукашэнка чакае аддачы ад затрат на навуковую сферу
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на навуку ў Беларусі заўсёды выдзяляюцца сродкі - фінансавыя затраты з бюджэту краіны ў 2015-2016 гадах складалі па 0,5 працэнта валавога ўнутранага прадукту штогод.
Лукашэнка даручыў дэталёва прапрацаваць неабходнасць стварэння "БелБіяграда"Лукашэнка даручыў дэталёва прапрацаваць неабходнасць стварэння "БелБіяграда"
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі такія напрамкі, як бія- і нанатэхналогіі, фармацыя і прыборабудаванне, і так знаходзяцца на даволі высокім узроўні развіцця. "Проста трэба працаваць", - лічыць Прэзідэнт.
Лукашэнка запатрабаваў вырашыць праблему ўцечкі мазгоў у навуковай сферыЛукашэнка запатрабаваў вырашыць праблему ўцечкі мазгоў у навуковай сферы
Асаблівая роля ў гэтым належыць вузаўскай навуцы. Сёння ўніверсітэты павінны займацца не толькі адукацыяй і навуковымі распрацоўкамі, але і пашырэннем сваіх праектаў у эканоміцы і іншых сферах. Для рэалізацыі такога падыходу ўжо ўкараняецца мадэль "Універсітэт 3.0", звярнуў увагу Прэзідэнт.

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Першы этап перапісу насельніцтва Беларусі З 5 па 30 лістапада 2018 года для падрыхтоўкі да правядзення перапісу насельніцтва 2019 года праходзіць праверка адраснай гаспадаркі краіны.