Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 жніўня 2019, 11:22

Лукашэнка: у Беларусі з вялікай павагай ставяцца да намаганняў афганскага кіраўніцтва па ўмацаванні суверэнітэту

19 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Афганістан Махамада Ашрафа Гані і афганскі народ са 100-годдзем незалежнасці краіны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У віншаванні адзначаецца, што ў Беларусі з вялікай павагай ставяцца да намаганняў афганскага кіраўніцтва па ўмацаванні суверэнітэту, абароне нацыянальных інтарэсаў, забеспячэнні сацыяльна-эканамічнага прагрэсу краіны і паступальным павышэнні дабрабыту яе жыхароў.

"Вынікі нашай сустрэчы на пляцоўцы саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў чэрвені 2019 года і дамоўленасці, дасягнутыя ў час першага пасяджэння сумеснага беларуска-афганскага камітэта па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве, надалі значны дадатковы імпульс узаемадзеянню паміж нашымі дзяржавамі. Спадзяюся на яго паспяховае дынамічнае развіццё на карысць абодвух народаў", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі