Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 лютага 2023, 09:17

Лукашэнка: у Беларусі высока цэняць адносіны з Сербіяй

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Сербіі Аляксандра Вучыча з Днём дзяржаўнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Гэта свята сімвалізуе няўхільнае імкненне сербаў да незалежнасці, захавання нацыянальнай ідэнтычнасці і ўмацавання суверэнітэту сваёй краіны, - гаворыцца ў віншаванні. - Мужна пераадольваючы ўсе выпрабаванні, Бялград працягвае паспяхова вырашаць актуальныя сацыяльна-эканамічныя задачы, падтрымліваць мір у рэгіёне, адстойваць самастойнасць і праводзіць збалансаваную знешнюю палітыку".

У Беларусі высока цэняць адносіны з Сербіяй, заснаваныя на традыцыях брацкай дружбы, культурнай і духоўнай блізкасці, звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

"Упэўнены, што далейшае развіццё двухбаковага палітычнага дыялогу, паўнацэнная рэалізацыя патэнцыялу беларуска-сербскага супрацоўніцтва і ўзаемная падтрымка на міжнароднай арэне цалкам адпавядаюць інтарэсам нашых народаў", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Аляксандру Вучычу моцнага здароўя і новых поспехаў на адказнай дзяржаўнай пасадзе, а ўсім жыхарам Сербіі - згоды і працвітання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі