27 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава і народ гэтай краіны з Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У віншаванні гаворыцца, што за гады суверэнітэту Туркменістан дасягнуў значных вынікаў у нацыянальным будаўніцтве, сацыяльным і эканамічным развіцці, умацаванні пазіцый на міжнароднай арэне.
"У Беларусі разлічваюць на далейшае паглыбленне адносін дружбы, плённага партнёрства і ўзаемнай падтрымкі паміж дзвюма краінамі. Перакананы, што агульнымі намаганнямі мы выведзем беларуска-туркменскі дыялог на якасна новы ўзровень, які цалкам адпавядае інтарэсам двух народаў", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-