ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 20 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +1°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 красавіка 2019, 12:53

Лукашэнка: у Беларусі раздзяляльных ліній па ўмовах жыцця быць не можа

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Раздзяляльных ліній, асабліва па сацыяльна-эканамічных прыкметах і ўмовах жыцця, у Беларусі не можа быць. Аб гэтым Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу на раўнамерным развіцці тэрыторый. "У нас вельмі кампактная краіна. І раздзяляльных ліній, асабліва па сацыяльна-эканамічных прыкметах і ўмовах жыцця, не можа быць па азначэнні", - сказаў беларускі лідар.

У рэгіёнах пражывае большая частка насельніцтва Беларусі, больш як тры чвэрці зваротаў у час "Вялікай размовы" паступілі з-за меж сталіцы. "Гэта сігналы аб тым, дзе вы недапрацоўваеце. Мы недапрацоўваем. Кожны сігнал знаходзіцца на кантролі", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў беларускага лідара, задача па скарачэнні разрыву ва ўзроўні і якасці жыцця стаіць не адзін год, аднак яе актыўнага вырашэння пакуль не назіраецца. "Урад не павінен адхіляцца ад гэтай праблемы, вырашаць яе неабходна цэнтралізавана. Праблемы ўсюды падобныя, таму патрабую ад Савета Міністраў сістэмнай работы. Не трэба паўтараць памылкі мінулага складу. Трэба ўсім нам апусціцца на зямлю і быць бліжэй да людзей. Калі не ведаеш, што рабіць (я часта гавару), - ідзі да людзей, яны табе падкажуць і дапамогуць", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

У Беларусі вызначаны ўзроўні рэгіянальнай палітыкі: сталіца, абласныя цэнтры, раёны, аграгарадкі і вёскі. Па кожным напрамку - свая стратэгія. Па 11 буйных гарадах на прыкладзе Оршы павінны быць распрацаваны асобныя праграмы, якія забяспечаць паскораныя тэмпы развіцця. "Ураду, старшыням аблвыканкамаў даю два гады на рэалізацыю гэтых праграм, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Павінен быць вынік, які ў першую чаргу адчуюць нашы людзі".

Прэзідэнт лічыць, што ў рэгіёнах з улікам іх спецыялізацыі неабходна надаць мэтавы характар інвестыцыям для ўзмацнення іх эканамічнага патэнцыялу. "Умовы для развіцця прадпрыемстваў любога маштабу і ўсіх форм уласнасці створаны. Мясцовыя органы ўлады павінны аказваць усямернае садзейнічанне інвестару ў арганізацыі сваёй справы. Усё для гэтага ёсць. Дастаткова дакладна выконваць на месцах існуючыя нормы", - дадаў ён.

Асобна Аляксандр Лукашэнка спыніўся на развіцці інфраструктуры. "Камфортныя ўмовы пражывання - вось аснова сацыяльных стандартаў і галоўны крытэрый паспяховага завяршэння рэгіянальных праектаў. Тут пры неабходнасці павінны быць сфарміраваны адпаведныя праграмы будаўніцтва і мадэрнізацыі", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі