Сцяг Чацвер, 9 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 студзеня 2025, 18:55

Лукашэнка: у Беларусі пераадолеюць усе цяжкасці, але напружвацца ў гэтым годзе трэба будзе ў два разы больш
 

8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі пераадолеюць усе цяжкасці, але напружвацца ў гэтым годзе трэба будзе ў два разы больш. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўручэння прэмій "За духоўнае адраджэнне", спецыяльных прэмій дзеячам культуры і мастацтва і спецыяльных прэмій "Беларускі спартыўны Алімп" 2024 года, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы паўтарыў тэзіс аб тым, што будучы год будзе няпростым. "Я гэта гавару адкрыта. І запомніце, хто б вам тут ні абяцаў залатыя горы, нам давядзецца напружвацца ў два разы больш, чым у папярэднім годзе. Але мы пераадолеем усе цяжкасці. Не толькі таму, што я хачу банальна сказаць: "Мы адзіныя, мы натхнёныя..." Мы навучыліся працаваць! У складаных умовах. Калі на нас націскаюць з усіх бакоў", - сказаў ён.

"Здавалася б, не, не вытрымаем. Але памятаеце мае словы, я сказаў: "Забудзьце пра санкцыі, іх няма!" І гэта нас выратавала. Калі б толькі мы, беларусы, - эмацыянальныя людзі - акунуліся ў гэтыя разважанні аб санкцыйнай палітыцы, мы абвалілі б эканоміку, а следам і наша жыццё, і нашу дзяржаву", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Таму санкцыі, не санкцыі - проста жыццё складваецца такім чынам, што ў любой сітуацыі нам давядзецца выжываць, вытрымліваць гэты націск. Мы яго вытрымаем!" - перакананы Прэзідэнт.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі