![](https://blr.belta.by/images/storage/news/with_archive/2024/000019_1713958946_130552_big.jpg)
24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі не аддзяляюць уладу ад народа, а адзіны шлях да высокіх пасад - праз уменне і жаданне сумленна працаваць на карысць краіны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у сваім выступленні на пасяджэнні VII Усебеларускага народнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы ўзмацняем ролю і статус улады народных прадстаўнікоў. І тут важна зрабіць акцэнт на тым, што мы ў прынцыпе не аддзяляем уладу ад народа", - сказаў беларускі лідар.
"Першы Прэзідэнт, кіраўнікі ўсіх узроўняў - выхадцы з самых простых сем'яў. У Беларусі ёсць толькі адзін шлях да высокіх пасад - праз уменне і жаданне сумленна працаваць на карысць краіны", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-
![](https://img.belta.by/uploads/files/STA_2736_result.jpg)
![VII Усебеларускі народны сход: тэрміны правядзення, склад](/images/storage/photonews/000048_1713346034_18857_big.jpg)