Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 сакавіка 2024, 16:32

Лукашэнка: у Беларусі моцная ўлада, растапыранымі пальцамі ніхто яе не трымае

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі моцная ўлада, растапыранымі пальцамі ніхто яе не трымае. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы, прымеркаванай да 30-годдзя Канстытуцыі Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы павінны цвёрда быць упэўнены, ужо адкрыта аб гэтым гаварыў напярэдадні УНС: уладу растапыранымі рукамі ніхто не трымае. Ніхто ў свеце", - падкрэсліў беларускі лідар.

Ён прывёў у якасці прыкладу ЗША і іх пазіцыянаванне сябе ў якасці ўзору дэмакратыі. "Якая была дэмакратыя... Апошнія выбары паказалі, якая "дэмакратыя". Пісталет з-за пояса - і страляе, не гледзячы, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Дзяўчына, якая абараняла амерыканскія інтарэсы - расстралялі і ўсё (забойства 6 студзеня 2021 года ў Капітоліі былой амерыканскай ваеннаслужачай Эшлі Бэбіт. - Заўвага БЕЛТА). І нямала такіх. Дык гэта - што мы бачылі ў прамым эфіры".

"Таму я адкрыта сказаў, каб заходнікі і іншыя разумелі, што ў Беларусі ёсць моцная ўлада. Мы часта аб гэтым гаворым. Але растапыранымі пальцамі ніхто яе трымаць не будзе", - падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы.

У гэтым плане ён згадаў аб праведзеных нядаўна выбарах дэпутатаў розных узроўняў і некаторых прэтэнзіях з боку апанентаў. "Некаторыя гавораць: "Ведаеце, там чагосьці не так было на нейкім участку, там вось тыя, не гэтыя... тут "лукашысты" ў гарсавет або абласныя, раённыя саветы прыйшлі". А чаго вы хацелі? Вы ж нас навучылі. Вы ж нас наогул падвялі да таго, што мы павінны жорстка дзейнічаць, выбудоўваючы вертыкаль улады і фарміруючы вакол яе моцных людзей. Што ж вы хацелі? Вы ж нам "дэмакратыю" падкінулі, а самі па гэтым шляху не пайшлі. Мы сёння ў гэтым перакананы ўжо", - заявіў Аляксандр Лукашэнка ў адрас апанентаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі