Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 красавіка 2020, 16:05

Лукашэнка: у Беларусі хапае сіл і сродкаў для барацьбы з каранавірусам

3 красавіка, Смалявіцкі раён /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі хапае сіл і сродкаў для барацьбы з каранавірусам. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння журналістам у час рабочай паездкі ў Смалявіцкі раён, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас сіл і сродкаў хапае. І ложкі ёсць у запасе, і каля трох тысяч апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх і наркозна-дыхальных - іх таксама можна ў крайнім выпадку выкарыстоўваць. Дай бог, прайсці гэты перыяд", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У той жа час Прэзідэнт заўважыў, што ўбаку ад гэтых падзей аказаліся ваенныя медыкі, а сярод іх таксама ёсць інфекцыяністы і вірусолагі. "У нас жа па рэспубліцы пяць-шэсць такіх бальніц. Трэба іх падключыць. Няхай яны паглядзяць, як працуюць грамадзянскія медыкі. Калі патрэбна, і пракантралююць, і дапамогуць. І самае галоўнае - яны таксама будуць у гэтай тэме, навучацца", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Паводле яго слоў, ён ужо даў адпаведныя даручэнні кіраўніку Адміністрацыі Прэзідэнта і дзяржсакратару Савета бяспекі.

"Мы што, думаем, што ў арміі нічога ніколі не здарыцца? А не дай бог, нейкі ваенны канфлікт - яны (ваенныя медыкі. - Заўвага БЕЛТА) першымі пойдуць. Таму гэта для іх пэўная вучоба, а для мяне значная дапамога і кантроль", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Але цяпер беларускія ўрачы спраўляюцца з сітуацыяй, таму прыцягваць студэнтаў-медыкаў да барацьбы з каранавірусам не плануецца, сказаў Прэзідэнт. Толькі дадатковыя рэсурсы - валанцёры, прафсаюзы - кінуты на дапамогу пажылым людзям.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі