ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 18 мая 2022
Мінск Ясна +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
29 лістапада 2021, 13:51

Лукашэнка: у Беларусі ёсць усе магчымасці рэагаваць на любыя рухі са зброяй на граніцах

Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ёсць усе магчымасці рэагаваць на любыя рухі са зброяй на граніцах. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе ў цэнтры стратэгічнага кіравання Міністэрства абароны па пытаннях ваеннай бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У Генштабе кожны раз павінны памятаць, па якіх напрамках гэтыя нягоднікі будуць дзейнічаць супраць нас і як мы на гэта будзем рэагаваць, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Вы прасілі падтрымаць вас у стварэнні сіл хуткага рэагавання, якія будуць задзейнічаны мінімум на працягу дзвюх-трох гадзін. У нас ёсць пэўная колькасць падраздзяленняў (іх нямала), вельмі абучаныя, аснашчаныя, якія на працягу трох гадзін могуць быць накіраваны ў любую кропку Беларусі. Усё, на што мы былі здольныя ў фінансавых адносінах, - і нават не здольныя - мы для арміі стараліся зрабіць".

Таму, паводле слоў Прэзідэнта, мэта нарады ў Міністэрстве абароны - абмеркаванне планаў рэагавання Узброеных Сіл на магчымыя недружалюбныя і агрэсіўныя крокі ў напрамку Беларусі.

"Менавіта Узброеных Сіл. Не толькі арміі, але і МУС, пагранічных войскаў, Камітэта дзяржбяспекі, - адзначыў ён. - Гэта значыць, мы бачым, што адбываецца. Мы не разгортваем свае воінскія падраздзяленні. Такіх загадаў я не аддаваў. Але планы на любое іх дзеянне, планы нашага процідзеяння, павінны быць. У нас ёсць усе магчымасці для таго, каб трымаць нос па ветры, як у народзе кажуць, і рэагаваць на кожны іх рух са зброяй. І нават не са зброяй, а на іх задумы - гэтых узброеных сіл. Вось мэта нашага сённяшняга мерапрыемства", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі