Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 чэрвеня 2020, 15:11

Лукашэнка: у Беларусі эфектыўна функцыянуе сістэма забеспячэння нацыянальнай бяспекі

22 чэрвеня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі створана і эфектыўна функцыянуе сістэма забеспячэння нацыянальнай бяспекі, аснову якой складаюць Узброеныя Сілы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з воінскім калектывам у час наведвання 38-й Брэсцкай асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У Беларусі створана і эфектыўна функцыянуе сістэма забеспячэння нацыянальнай бяспекі, аснову якой складаюць Узброеныя Сілы. Наша армія аснашчаецца сучаснымі ўзбраеннямі. У войскі паступаюць новыя ўзоры авіяцыйнай, ракетна-артылерыйскай, бранятанкавай, аўтамабільнай тэхнікі і сродкаў сувязі, у тым ліку айчыннай вытворчасці", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Мною пастаўлена жалезабетонная задача: калі мы хочам абараніць сябе, мы павінны асноўныя боепрыпасы і зброю вырабляць самі", - падкрэсліў Прэзідэнт. Многае ў гэтым напрамку ўжо зроблена, але многае яшчэ трэба рэалізаваць. "І далей мы будзем старацца вырабляць сваё, пачынаючы ад стралковай зброі і заканчваючы самымі сучаснымі ракетамі тыпу "Паланэз" і яшчэ лепш. Вядома, у нас няма такіх магчымасцей, як у некаторых, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Але, тым не менш, дысцыпліна, стараннасць, мазгі, магчымасць і здольнасць сабраць у кулак па капейцы - і бачыце, мы нешта навучыліся рабіць. Гэта наша перавага, і мы ёй будзем карыстацца далей - вырабляць айчынныя ўзоры ўзбраення і тэхнікі".

Падтрыманне баяздольнасці Узброеных Сіл асабліва актуальна ва ўмовах абвастрэння глабальных супярэчнасцей, калі нарастае ваенная эскалацыя, дэвальвавана роля міжнародных арганізацый, уключаючы ААН і АБСЕ, адзначыў Прэзідэнт. Ён таксама звярнуў увагу на ўсё яшчэ існуючыя спробы асобных дзяржаў перапісаць гісторыю, прынізіць ролю Беларусі ў Другой сусветнай вайне і прыменшыць значнасць Вялікай Перамогі для лёсаў чалавецтва. "Мы супраціўляемся, гэта таксама і наш здабытак", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, нагадаўшы пра шматлікія ахвяры вайны сярод жыхароў Беларусі. "Таму мы не можам аддаць гэту перамогу", - сказаў беларускі лідар.

У час наведвання дэсантна-штурмавой брыгады Прэзідэнт азнаёміўся з узорамі ўзбраення і ваеннай тэхнікі, якія знаходзяцца на ўзбраенні брыгады, умовамі жыцця і побыту ваеннаслужачых. Кіраўніку дзяржавы таксама расказалі аб гісторыі стварэння брыгады, баявых магчымасцях злучэння.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі