Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка: у Беларусі да наступнай зімы наладзяць вытворчасць добрых айчынных лыж

Прэзідэнт 11.02.2019 | 09:05
Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі да наступнай зімы наладзяць вытворчасць добрых айчынных лыж, якія можна будзе выкарыстоўваць для масавага спорту і падрыхтоўкі спартсменаў, а для атлетаў топ-узроўню будзе закупляцца экіпіроўка асноўных сусветных вытворцаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 9 лютага журналістам у час спартыўнага свята "Мінская лыжня - 2019", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я вам абяцаю, што ў нас будуць добрыя лыжы. Вядома, для такога ўзроўню, як Даша Домрачава або Надзя Скардзіна, мы будзем выбіраць з соцень пар вядучых лыжных фірм адны лыжы, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Гэта не так проста стварыць лыжы і дацягнуцца да самай верхатуры. Я такую задачу перад спецыялістамі не стаўлю. Нам патрэбны лыжы для таго, каб падрыхтаваць спартсмена. А падрыхтаваўшы яго, тым больш вялікага, мы купім і тысячу пар, і выберам лепшыя".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што стварэнне добрай айчыннай вытворчасці з'яўляецца толькі пытаннем часу: "Час - гэта адзін год. Да наступнай зімы мы будзем мець добрыя лыжы". "Чаравікі зрабілі, палкі зрабілі, усё зрабілі. "Марко" мне перадалі чаравікі - выдатныя. Першыя я забракаваў. Другую пару перадалі - выдатныя. Трымаюць добра лыжы. Малайцы! Лыжы для пачынаючых ёсць. Але нам патрэбны сярэднія і крыху вышэйшыя за сярэдні ўзроўвень, каб падрыхтаваць спартсменаў. Мы гэтыя лыжы зробім. А пакуль закупілі - тое, што мы не можам рабіць. Ужо забяспечылі ўсіх", - расказаў беларускі лідар.

Гаворачы аб падборы лыж для спартсменаў, Прэзідэнт адзначыў, што для выступленняў на вышэйшым узроўні не падыдзе любая пара нават вытворцы з сусветным імем: "Вы не думайце, што Домрачава бяжыць... Гэта з тысячы пар яна выбрала адну".

Аляксандр Лукашэнка і сам сутыкнуўся з тым, як можа быць няпроста падабраць лыжы менавіта пад сябе. Ён летам папрасіў вырабіць лыжы ў вядомага вытворцы "Фішэр", і спецыялісты ў агульнай колькасці прыкладна з дзясятка прадастаўленых пар выбралі толькі адну. "І тое гавораць: гэта лепшыя, але не самыя добрыя, - прывёў прыклад кіраўнік дзяржавы. - Вельмі адчуваю, калі лыжы добрыя або дрэнныя".

"Сёння выйшаў на гэтых "Фішэрах". Яны не ідуць. Давялося "Расіньёль" (таксама вядомы лыжны брэнд. - Заўвага БЕЛТА). Я рэдка на іх бегаю наогул", - дадаў беларускі лідар.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Работа ўстаноў аховы здароўя ў выхадныя і святочныя дні ў маі У час святочных мерапрыемстваў будуць дзяжурыць медыкі. Службы хуткай медыцынскай дапамогі будуць пераведзены ў рэжым павышанай гатоўнасці.