Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 жніўня 2021, 18:53

Лукашэнка: у Беларусі чалавек 15-20, якія могуць вырасці ў прэзідэнты

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ёсць 15-20 чалавек, якія могуць вырасці ў прэзідэнты. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час "Вялікай размовы з Прэзідэнтам" - сустрэчы з журналістамі, прадстаўнікамі грамадскасці, экспертнай і медыйнай супольнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, у перыяд пратэсных рухаў у Беларусі многія дзяржаўныя служачыя, іншыя грамадзяне прадэманстравалі свае сапраўдныя адносіны да краіны. "Ёсць людзі, якія ў складаныя дні не пахіснуліся, не здрадзілі. Тым самым упісалі сябе ў гісторыю нашай дзяржавы і выраслі на вачах, выкрышталізаваліся. Як, напрыклад, Іван Кубракоў. Аказваецца, што ў нас чалавек 15-20 могуць вырасці ў прэзідэнты. Даруйце за нясціпласць, але яны ў нечым падобныя на мяне. Напэўна, таму што побач раслі. Яны адданыя краіне, надзейныя і не будуць нікога крамсаць. Большасць грамадзян за іх прагаласуе", - сказаў беларускі лідар.

На пытанне аб тым, хто будзе наступным Прэзідэнтам Беларусі, кіраўнік дзяржавы адказаў - выбера народ. Ён не можа з'явіцца з ніадкуль. Калі мяне выбіралі, часы былі іншыя, тады рызыкнулі. Цяпер людзі мысляць інакш. Калі будуць прэзідэнцкія выбары, магу паабяцаць, што не буду нікога прасоўваць. Вывучу іх біяграфіі, калі не буду ведаць. Але сумняваюся ў гэтым. Пра ўсіх усё раскажу. Калі трэба будзе, паразмаўляю разам з імі ў эфіры. Усё будзе на роўных", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама адзначыў, што на наступных выбарах у Беларусі абавязкова пераможа прагматычны нармальны чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі