23 мая, Любанскі раён /Кар. БЕЛТА /. У Беларусі будуць думаць аб новых мерах падтрымкі шматдзетных сем'яў. Аб гэтым у час рабочай паездкі ў Любанскі раён заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Дзяўчаты нараджаць не хочуць. Цяпер мы будзем думаць аб новых мерах падтрымкі шматдзетных і іншых сем'яў. Не толькі жыллё. Хоць, я думаў, жыллё пабудуем, дык усе пабягуць нараджаць. Нічога падобнага. Не патрэбна жыллё і ўсё гэта", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
"Ну, не ўсё. Ёсць і нармальныя жанчыны, якія нараджаюць. Ды і мужыкі ўжо… Ты бачыш, "стапталіся" мужыкі. Пасля нашага з табой пакалення мужыкоў няма. Там як зерне адшукваем", - сказаў Аляксандр Лукашэнка ў размове з першым намеснікам дырэктара горна-абагачальнага комплексу пад Любанню Іванам Галаватым.-0-