Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 красавіка 2019, 14:59

Лукашэнка: у Беларусі Алу Пугачову любяць і цэняць як цудоўную спявачку і аўтара мноства песенных хітоў

15 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку СССР Алу Пугачову з юбілеем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Дзякуючы гарманічнаму спалучэнню шматграннага таленту і высокага прафесійнага майстэрства Вы з'яўляецеся адной з самых яркіх зорак у гісторыі эстраднага мастацтва, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Ваша творчасць, напоўненая асаблівай душэўнай цеплынёй і глыбокім сэнсам, робіць жыццё людзей духоўна багацейшым, знаходзіць жывы водгук у сэрцах шматлікіх паклоннікаў па ўсім свеце. Пацвярджэнне таго - нязменная цікавасць гледачоў да кожнага канцэрта з Вашым удзелам".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі Алу Пугачову любяць і цэняць як цудоўную спявачку, аўтара мноства песенных хітоў і праектаў, абаяльнага і шчырага ў разважаннях чалавека. Прэзідэнт пажадаў спявачцы моцнага здароўя, поспехаў у рэалізацыі ўсіх планаў, шчасця і дабрабыту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі