Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 ліпеня 2021, 21:50

Лукашэнка ў байкерскім стылі павіншаваў з 85-годдзем ДАІ Беларусі

10 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі МУС з 85-годдзем службы. Відэазварот кіраўніка дзяржавы быў паказаны ў цэнтры Мінска на святочным мерапрыемстве з гэтай нагоды, паведамляе БЕЛТА.

"Паважаныя сябры, вам сёння 85. Многа або мала, сказаць цяжка, улічваючы тое, што вы - цэлая вечнасць. Інакш кажучы, ДАІ, я спадзяюся, у любым выглядзе, у любой форме будзе з намі вечна. Таму што там служаць людзі, якія гатовы прыйсці ў любы час нам на дапамогу", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў супрацоўнікам Дзяржаўтаінспекцыі за іх працу і актыўную жыццёвую пазіцыю. Ён таксама пажадаў ім добрага настрою. "Калі ў вас будзе добры настрой, то і на нашых вуліцах будзе парадак", - сказаў ён.

Віншавальны зварот, мяркуючы па відэа, запісаны на малой радзіме Прэзідэнта, у аграгарадку Александрыя. Аляксандр Лукашэнка кіраваў матацыклам "Урал" з каляскай і праблісквальным маячком, праязджаючы па вуліцах населенага пункта.

Невядома, выпадковы выбар менавіта гэтай тэхнікі ці не, аднак у ім ёсць пэўны сімвалізм і ноткі настальгіі. Матацыклы "Урал" на службе ДАІ з'явіліся ў 60-я і былі вельмі запатрабаваным транспартным сродкам на працягу шэрага гадоў. Напрыклад, менавіта на такой тэхніцы інспектар праследаваў выкрадальніка аўто Юрыя Дзетачкіна ў культавым савецкім фільме "Беражыся аўтамабіля".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі