ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 29 лістапада 2022
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 верасня 2022, 12:42

Лукашэнка: у аснове інфармацыйнай палітыкі павінны быць праўда і факты, ніякай хлусні

Фота з архіва
Фота з архіва

23 верасня, Лагойскі раён /Кар. БЕЛТА/. У аснове інфармацыйнай палітыкі павінны быць праўда і факты і пры гэтым ніякай хлусні. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час размовы з журналістамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы яшчэ раз звярнуў увагу, што ў свеце развязана і ідзе інфармацыйная вайна, праводзяцца інфармацыйна-псіхалагічныя аперацыі. І ў гэтай сітуацыі ні ў якім выпадку нельга чакаць, трэба адказваць, перакананы беларускі лідар. "У гэтым плане нам трэба... Мы ж беларусы. Калі штосьці здарылася, з-за вугла паглядзім, каб не пакрыўдзіць кагосьці. Гэта добрая якасць, але не для сучаснасці, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Калі пачынаюць мачыць, трэба адказваць".

"Мы будзем удасканальвацца (у плане інфармацыйнай палітыкі. - Заўвага БЕЛТА). Трэба ўставаць і абараняць свой дом", - дадаў ён.

Аднак у гэтай барацьбе ні ў якім выпадку нельга выкарыстоўваць фэйкі, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Паколькі рана ці позна ісціна будзе высветлена. "На экране не павінна быць адкрытай хлусні. У аснове павінны быць праўда і факты. З самага пачатку павінна быць праўда", - зрабіў акцэнт Прэзідэнт.

Пры гэтым Прэзідэнт лічыць памылковым меркаванне, што процістаянне ў інфармацыйным полі поўнасцю перайшло ў інтэрнэт-прастору. "Не трэба думаць, што ўсё цяпер вырашаецца ў інтэрнэце, але не выкарыстоўваць яго неразумна", - заявіў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, тэлебачанне таксама адыгрывае важную ролю і запатрабавана ў беларускім грамадстве. Прэзідэнт прызнаўся, што і сам рэгулярна глядзіць тэлевізійныя каналы. Разам з тым, перакананы ён, трэба ўдасканальвацца і мадэрнізавацца, у тым ліку выкарыстоўваць новыя каналы сувязі і інфармавання грамадства, напрыклад Telegram. Наконт гэтага кіраўнік дзяржавы чакае прапаноў і ініцыятыў ад журналісцкай і экспертнай супольнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі