Сцяг Пятніца, 13 чэрвеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 сакавіка 2025, 16:49

Лукашэнка: у амерыканцаў няма ніякага плана па канфлікце ва Украіне

13 сакавіка, Масква /Кар. БЕЛТА/. У амерыканцаў няма ніякага плана па канфлікце ва Украіне. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам у Крамлі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Абсалютна дакладна магу сказаць, што ў амерыканцаў няма ніякага плана па канфлікце ва Украіне. Абсалютна няма. Яны што робяць (можа, так, агульныя рысы, спыніць вайну і іншае) - яны зандзіруюць глебу. Мы пра гэта сёння пагаворым. Уладзімір Уладзіміравіч (Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. - Заўвага БЕЛТА) мне раскажа аб тым, што гаварылі ў Саудаўскай Аравіі і іншае. Яны зандзіруюць глебу: а што гэтыя хочуць, што гэтыя? На гэтых націснем - можна націснуць. На гэтых не націснеш", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Што, на Расію... (можна націснуць. - Заўвага БЕЛТА)? Мы даўно абмяркоўвалі гэту праблему. Што, Дональд прыйдзе і кулаком стукне - усё. Або санкцыі ўвядуць? Дык ужо ўвялі супраць нас столькі санкцый, што ўжо далей няма куды іх уводзіць", - заўважыў беларускі лідар.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі