ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 25 чэрвеня 2022
Мінск Ясна +18°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 студзеня 2022, 12:28

Лукашэнка: у АДКБ неабходна павышаць узровень палітычнага ўзаемадзеяння

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У АДКБ неабходна павышаць узровень палітычнага ўзаемадзеяння. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на пазачарговай сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння як ніколі ў рамках арганізацыі неабходна павышаць узровень палітычнага ўзаемадзеяння, каардынацыю пазіцый на міжнароднай арэне. Формы і метады аказання гібрыднага ўплыву на нашы краіны якасна ўдасканальваюцца. У рамках АДКБ неабходна выпрацаваць адэкватныя меры рэагавання. Як я ўжо гаварыў, без аглядкі", - заявіў беларускі лідар.

Паводле слоў Прэзідэнта, таксама трэба ўдасканальваць інфармацыйны абмен і якасна паляпшаць аналітычны складнік.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі