Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 ліпеня 2020, 15:02

Лукашэнка творчым людзям: тварыце, збірайце залы, колькі заробіце - усё ваша

7 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. У Беларусі зроблена ўсё неабходнае для самарэалізацыі творчых людзей. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з актывам горада Мінска, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы зрабілі для творцаў усё для таго, каб яны маглі тварыць. Тварыце, збірайце залы. Колькі заробіце - усё ваша", - сказаў Прэзідэнт.

Ён адзначыў, што за мінулыя гады былі рэканструяваны многія ўстановы культуры, штогод праводзяцца розныя творчыя фестывалі. "Калі ласка, ідзіце, выступайце", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Прэзідэнта, па шэрагу напрамкаў, напрыклад у літаратуры, ёсць пакуль яшчэ і нерэалізаваны патэнцыял. "Ёсць над чым працаваць. І трэба працаваць. Калі працуеш, не толькі Прэзідэнт, але і Гасподзь дапаможа", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі