Сцяг Панядзелак, 22 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 лютага 2022, 09:01

Лукашэнка: творчасць Савіцкага ўзбагаціла сучасную культуру і назаўсёды ўвайшла ў гісторыю незалежнай Беларусі

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў урачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю з дня нараджэння Героя Беларусі, народнага мастака СССР і БССР, унікальнага жывапісца, выдатнага педагога і грамадскага дзеяча Міхаіла Савіцкага. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Творчасць мастака стала новым словам у мастацтве і атрымала сусветнае прызнанне. Яго працы ўзбагацілі сучасную культуру і назаўсёды ўвайшлі ў гісторыю незалежнай Беларусі, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Прайшоўшы праз агонь Вялікай Айчыннай вайны і жахі канцлагераў, Міхаіл Андрэевіч у сваіх творах адлюстраваў страшэнную праўду таго часу і пакінуў нам наказ - помніць бессмяротны подзвіг народа і прынесеныя ў імя шчаслівай будучыні ахвяры".

"Сёння мы, грамадзяне суверэннай дзяржавы, шануем і зберагаем тое, у імя чаго тварыў наш вядомы зямляк. Упэўнены, што юбілейныя ўрачыстасці ў Год гістарычнай памяці пройдуць пад знакам захавання гераічнай спадчыны, дапамогуць адкрыць новыя старонкі жыцця і творчасці народнага мастака-патрыёта і аддаць даніну павагі і ўдзячнасці Герою Беларусі", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі