Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 студзеня 2020, 13:43

Лукашэнка: творчасць Ігара Нікалаева - асаблівая з'ява ў музычнай культуры

17 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з 60-годдзем народнага артыста Расіі Ігара Нікалаева. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Шматгранны талент паэта і кампазітара, высокае вакальнае майстэрства далі магчымасць вам упісаць яркія старонкі ў летапіс сучаснага эстраднага мастацтва, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Вашы песні поўныя глыбокіх пачуццяў і лірызму, блізкія і зразумелыя слухачам розных краін і пакаленняў".

"Ваша творчасць, якую ў Беларусі добра ведаюць і любяць, - асаблівая з'ява ў музычнай культуры, а адданасць любімай справе - прыклад для маладых артыстаў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт пажадаў Ігару Нікалаеву моцнага здароўя, натхнення і шмат радасных сустрэч з удзячнай публікай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі