Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 верасня 2020, 15:51

Лукашэнка: цяпер усе прадпрыемствы ў Беларусі працуюць, ніводны завод з-за забастовак не спыніўся

9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усе прадпрыемствы ў Беларусі працуюць, ніводны завод не спыняў поўнасцю работу нават у час забастовак. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю прадстаўнікам вядучых расійскіх СМІ, паведамляе БЕЛТА.

"Цяпер усе працуюць", - сказаў кіраўнік дзяржавы, адказваючы на пытанне аб тым, якая абстаноўка цяпер на беларускіх прадпрыемствах. Ён не выключыў, што да гэтага часу асобныя работнікі заводаў прымаюць удзел у пратэсных мерапрыемствах. "Можа, і цяпер у гэтым натоўпе людзі (працуючыя на заводах. - Заўвага БЕЛТА) у нядзелю выходзяць, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Але сённяшні рабочы - гэта не рабочы два месяцы таму, калі задурылі мазгі некаторым людзям".

Прэзідэнт падкрэсліў: дэструктыўныя сілы загадзя рыхтавалі забастоўкі на прадпрыемствах, стваралі арганізацыйныя структуры, вылучалі лідараў. "Рабочым пачалі гаварыць: можна не працаваць і атрымліваць грошы. Нехта, напэўна, на гэта клюнуў", - расказаў беларускі лідар.

На некаторых прадпрыемствах людзі сапраўды прыпынялі работу. Напрыклад, была праблема на рудаўпраўленнях "Беларуськалія", калі частка з іх перастала працаваць. "Як толькі прайшла інфармацыя, што "Беларуськалій" нібыта забаставаў, Мазепін (старшыня савета дырэктараў "Уралхіма" Дзмітрый Мазепін. - Заўвага БЕЛТА), "Уралкалій" імгненна перазаключыў дагаворы і пачаў пастаўляць на рынкі калійныя ўгнаенні. Мы гэта адкрыта, сумленна давялі да працоўных. На наступны дзень усе рудаўпраўленні працавалі, і тое, што не выпрацавалі, працавалі звышурочна", - расказаў Прэзідэнт.

Падобныя сітуацыі былі і на іншых прадпрыемствах. Адно з такіх наведваў і кіраўнік дзяржавы. Пасля размоў з працоўнымі калектывамі і тлумачэнняў, што за час прастою могуць быць сарваны важныя кантракты і свабодную нішу хутка зоймуць канкурэнты, работу прадпрыемстваў удалося стабілізаваць.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу: беларускія прадпрыемствы працуюць у цеснай кааперацыі з расійскімі, захаваўшы гэтыя сувязі яшчэ з часоў Савецкага Саюза. "Усе постсавецкія рэспублікі пасля распаду Савецкага Саюза пачалі разбураць кааперацыйныя сувязі, якія былі створаны даўно. Адзіны "антырасійскі" дзеяч Лукашэнка гэтыя сувязі захаваў (так у вас Лукашэнку падавалі - што ён вораг Расіі, адвярнуўся і гэтак далей)", - заўважыў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, Расія застаецца ў ліку галоўных гандлёва-эканамічных партнёраў Беларусі, туды пастаўляецца каля 48 працэнтаў айчыннага экспарту. "А было 85 працэнтаў, калі разваліўся Саюз. Гэта была мая мэтанакіраваная работа. Я мэтанакіравана дыверсіфікаваў рынкі. І за гэта вы мяне крытыкавалі, што я некуды адвярнуўся. А вы на маім месцы? Нельга залежаць ад адной кропкі, ад адной краіны, і не таму толькі, што яна можа ад цябе адвярнуцца (хоць было ўсякае). А таму, што калі нестабільнасць у гэтай кропцы, куды ты 85 працэнтаў пастаўляеш тавару? Ты адразу рухнеш. Таму я дыверсіфікаваўся", - растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.

Акрамя таго, сумесна з Расіяй рэалізуюцца маштабныя інавацыйныя праекты, у тым ліку па будаўніцтве атамнай электрастанцыі, у касмічнай сферы. Абмяркоўваецца магчымасць удзелу Беларусі ў завяршэнні будаўніцтва касмадрома "Усходні" ў Амурскай вобласці Расіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі