Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 сакавіка 2023, 12:03

Лукашэнка: цэны павінны быць справядлівымі, безгранічча мы не дапусцім

10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Безгранічча з узроўнем цэн у Беларусі не дапусцяць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на пасяджэнні Савета Міністраў аб выніках работы эканомікі за 2022 год і вырашэнні актуальных задач сацыяльна-эканамічнага развіцця ў 2023 годзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вядома, асаблівая ўвага - барацьбе з інфляцыяй. Цэны - пытанне нумар адзін для людзей. Такога ўздыму, які адбыўся мінулай восенню, больш дапускаць катэгарычна нельга. Якімі хочаце спосабамі (манетарнымі, рэгуляторнымі, адміністрацыйнымі), але дабівайцеся, каб, як дамовіліся, трымаць калідор у межах 7 працэнтаў. Гэта лічба павінна быць чырвонай лініяй, яе павінен разумець бізнес, вытворца і гандаль. Інакш меры будуць прыняты самыя жорсткія. Безгранічча мы дапусціць проста не можам. Цэны павінны быць справядлівымі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы адзначыў, што не менш важная ўмова - паўнацэнны асартымент на паліцах магазінаў. "Прадукты харчавання, медыкаменты, тавары штодзённага попыту і для гаспадарча-бытавых патрэб - усё павінна быць у дастатку. "У прыярытэце - ад айчыннага вытворцы. Таму першачарговая задача Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, Мінсельгасхарча, "Белдзяржхарчпрама", мясцовых органаў улады - забяспечыць бесперабойныя пастаўкі тавараў, у тым ліку харчовых, на ўнутраны рынак краіны. Усё, што мы не спажываем, - калі ласка, на экспарт. Там зарабляйце. Праводзьце работу з падначаленымі арганізацыямі ў частцы перагляду і зніжэння затрат. Наведзяце тут парадак - будзеце паспяхова працаваць нават у самым жорсткім рэгуляванні. І людзі нас зразумеюць і будуць задаволены", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў, каб усе сацыяльныя абавязацельствы па павышэнні ўзроўню жыцця насельніцтва Беларусі былі выкананы безагаворачна. "Гэта сацыяльны кантракт улады з народам, - заявіў ён. - Прыярытэтнымі напрамкамі для нас былі і застаюцца павышэнне зарплаты бюджэтнікаў і ваенных, падтрымка сем'яў з дзецьмі і пенсіянераў. Як, увогуле, і было ў 2022 годзе, калі на гэтыя мэты выдзелілі 32 мільярды рублёў (або на 3 мільярды больш, чым у 2021-м). Як бы ні было цяжка, на гэта грошы дзяржава павінна адшукаць".-Э-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі