Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 лютага 2023, 12:19

Лукашэнка: цэны на імпартныя тавары павінны быць па кішэні беларускім грамадзянам

10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэны на імпартныя тавары павінны быць па кішэні беларускім грамадзянам. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па пытаннях цэнаўтварэння, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нам удалося не дапусціць пустых паліц і вярнуць разнастайнасць асартыменту за кошт прыходу на беларускі рынак новых пастаўшчыкоў, у асноўным з дружалюбных нам Расіі і Турцыі. Але гэта не падстава супакойвацца. Цэны на імпартныя тавары павінны быць па кішэні нашым грамадзянам, асабліва калі нешта мы не вырабляем самі", - падкрэсліў беларускі лідар.

Імпарт, звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка, таксама павінен быць пад вельмі строгім кантролем. "Інакш ён паваліць увесь унутраны ваш рынак", - папярэдзіў Прэзідэнт.

Яшчэ адна праблема - узніклі няроўныя ўмовы для айчынных вытворцаў і імпарцёраў, што садзейнічае рэалізацыі пераважна замежнай прадукцыі. "Імпарцёры маюць магчымасць фарміраваць выгадную для сябе цану за межамі краіны і атрымліваюць вялікі прыбытак. Паслухаем, наколькі гэта справядліва і ці бачаць гэта ва ўрадзе, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Я выдатна разумею, што любая сістэма мер рэгулявання - гэта жывы арганізм, які мяняецца з улікам унутраных і знешніх фактараў. Гэта значыць не ўсё залежыць ад нас у краіне. Але я і не стаўлю такой задачы, каб мы ўвесь свет рэгулявалі. Мая задача, і ваша ў тым ліку - кантроль за працэсамі, якія адбываюцца ў межах нашай Беларусі. Часам пазітыўныя змяненні дапушчальна паскорыць, што называецца, уручную".-Э-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі