Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Машынабудаванне Беларусі
18 Кастрычнік, 18:52 Стужка навiн
Лукашэнка: ганаруся беларускай моладдзю
18 Кастрычнік, 15:49 Прэзідэнт
Усе навіны

Лукашэнка: трылогія "Малой радзімы" жыве, і трэба яшчэ папрацаваць дзеля цудоўнай і прыгожай Беларусі

Прэзідэнт 22.04.2019 | 09:10
Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што правядзенне суботніка і, у прыватнасці, работы па азеляненні, высадцы дрэў паслужаць дадатковым сігналам, што трылогія пад знакам Года малой радзімы ў Беларусі прадаўжае рэалізоўвацца. Аб гэтым ён заявіў 20 красавіка, адказваючы на пытанні журналістаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Некаторым гэта дадатковы сігнал аб тым, што трылогія "Малой радзімы" жыве. І што нам трэба будзе і ў гэтым годзе, і яшчэ ў наступным папрацаваць так, каб не засталося плям на нашай цудоўнай прыгожай Беларусі", - сказаў Прэзідэнт.

Разам з гэтым кіраўнік дзяржавы выказаў меркаванне, што больш за ўсё Беларусь прыгожая прадстаўніцамі жаночага полу, якія жывуць у ёй. "Я шчыра ўпэўнены, я аб'ехаў увесь свет: лепшых за нашых дзяўчат і жанчын няма нідзе. Гэта не дзяжурная фраза. Калі і ёсць прыгожыя знешне, то збалаваныя ўнутрана. А ў нас яшчэ вось гэта (у тым ліку ўнутраная прыгажосць. - Заўвага БЕЛТА) у вас захавалася. Гэта галоўная наша прыгажосць", - сказаў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да прысутных прадстаўніц СМІ.

Журналісты пацікавіліся ў Аляксандра Лукашэнкі, які куток Беларусі яму бліжэй за ўсё, што ён параіў бы наведаць турыстым. Прэзідэнт адзначыў, што, вядома, яму блізкая яго малая радзіма, але ён любіць Беларусь у цэлым. "Мая радзіма - гэта не толькі ўсход Беларусі, дзе я вырас, скончыў школу", - падкрэсліў беларускі лідар.

У сувязі з гэтым ён нагадаў, што праходзіў ваенную службу ў раёне Брэста, і гэта таксама частка яго жыцця. Тое ж датычыцца Гродна, адкуль кіраўнік дзяржавы фактычна пачынаў сваю першую перадвыбарную кампанію. Зразумела, яму блізкія і Магілёў, Горкі, дзе будучы прэзідэнт атрымліваў вышэйшую адукацыю...

Асаблівыя ўспаміны кіраўніка дзяржавы звязваюць з поўднем Беларусі - Палескім рэгіёнам у цэлым, Гомельскай вобласцю. Ён нагадаў, што пасля развалу Савецкага Саюза там разгарнуўся рух па ўтварэнні Палескай рэспублікі. Кіраўнік дзяржавы тады прыехаў у гэты рэгіён і сустракаўся з мясцовымі жыхарамі, цікавіўся іх праблемамі, стараўся вырашыць вострыя сацыяльныя пытанні. Успомніў Прэзідэнт і аб сваім удзеле ў касьбе на Палессі, што ў тым ліку павысіла ўзровень даверу да яго сярод мясцовых жыхароў. "Мужыкі стаяць (і кажуць. - Заўвага БЕЛТА): "Гэна наш", гэта значыць, яны мяне прынялі там. Пасля гэтага я не чуў ніякіх размоў аб Палескай народнай рэспубліцы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён дадаў, што і цяпер рэгулярна бывае на Прыпяці ў розны час года. Акрамя таго, з паўднёвым усходам краіны Прэзідэнта звязвае работа па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. "І да гэтага часу гамяльчане на прэзідэнцкіх выбарах галасуюць лепш, чым у мяне на радзіме, - заўважыў беларускі лідар. - Аддаюць тым самым мне належную за тое ўвагу, якую я ўдзяляў пераадоленню чарнобыльскай катастрофы".

Аляксандр Лукашэнка ўпамянуў і пра поўнач Беларусі - Віцебскую вобласць. "Старажытны Полацк - наша святыня, а Віцебск - сучасная святыня, дзе пастаянна праходзіць "Славянскі базар". Браслаўскія азёры - там дзяржаўны дом, куды я вызджаю часта, калі працую на поўначы. Цудоўны край. Мы на працягу некалькіх гадоў Віцебскі край прывядзём у парадак. Людзі будуць імкнуцца там адпачыць, пабываць там", - сказаў Прэзідэнт.

Што датычыцца Мінска, то і ў мінулыя гады з гэтым горадам кіраўніка дзяржавы звязвалі пэўныя ўспаміны. І цяпер ён фактычна жыве ў сталіцы як гарадскі жыхар, ён прызнаўся, што па сваёй сутнасці як быў вясковым, так і застанецца. "Не бачу ў гэтым нічога дрэннага. Кропкава я прайшоў па ўсёй краіне і там усюды дзесьці засталася частачка мяне, таму самі рабіце высновы, куды мне хочацца больш за ўсё прыехаць. Я куды ні прыеду, мне ўсюды добра", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Машынабудаванне Беларусі Машынабудаўнічы комплекс Беларусі прадстаўляюць каля 250 вялікіх і сярэдніх арганізацый, у якіх працуюць 192 тыс. чалавек.