
28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трэба вырасціць столькі бульбы, каб хапіла і Беларусі, і Расіі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, прымаючы з дакладам старшыню Брэсцкага аблвыканкама Пятра Пархомчыка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Вельмі шмат размоў. Асабліва пасля нарады ў Прэзідэнта Расіі, дзе ён там пажартаваў наконт бульбы. Але для нас гэта вельмі сур'ёзнае пытанне. У якім плане? Чаго-чаго, але бульбу мы вырошчваць умеем. Трэба вырасціць столькі, каб хапіла нам і Расіі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
"Трэба дапамагчы братам расіянам. І потым, гэта ж не дабрачыннасць. Гэта і добрыя грошы, добрыя цэны", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт упэўнены, што попыт на бульбу будзе, таксама ўлічваючы негатыўны ўплыў замаразкаў на пасевы ў суседзяў.
Аналагічныя даручэнні дадзены і адносна іншай агародніны: "Буракі, капуста, морква і цыбуля. Вынік - стабілізацыйныя фонды. Сёння думай аб тым, дзе будзеш захоўваць з запасам усю гэту плодаагароднінную прадукцыю".-0-