Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 сакавіка 2021, 12:35

Лукашэнка: трэба выключыць усякае непатрэбнае пасрэдніцтва ўнутры Беларусі

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным выключыць усякае непатрэбнае пасрэдніцтва ўнутры краіны. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, прымаючы з дакладам старшыню Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіля Герасімава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Яшчэ адзін напрамак, па якім мы павінны вельмі сур'ёзна папрацаваць (на Усебеларускім народным сходзе мы пра гэта гаварылі), - пасрэдніцтва. Пасрэднікі садзейнічаюць павышэнню кошту тавару працэнтаў да 30, а то часам і больш па асобных пазіцыях. Нам такое пасрэдніцтва не патрэбна. І трэба выключыць усякае пасрэдніцтва ўнутры Беларусі. Што гэта за парадак такі: я купляю тавар, і мне яшчэ нейкі патрэбны пасрэднік? Не патрэбны ніякія пасрэднікі. Тут трэба ўнесці адпаведную прапанову", - заявіў беларускі лідар.

"Потым прыходзяць і гавораць: вось, яны (пасрэднікі. - Заўвага БЕЛТА) там адтэрміноўкі даюць, яшчэ чагосьці даюць, і мы да іх ідзём. Трэба разгледзець усе аспекты і непатрэбнае пасрэдніцтва выключыць", - даручыў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што КДК шмат працуе з рэальным сектарам эканомікі. "Ад гэтага мы таксама нікуды не адыдзем. Вы павінны бачыць, як функцыянуе рэальны сектар эканомікі. Кантроль тут павінен быць забяспечаны", - запатрабаваў беларускі лідар.

На сустрэчы Прэзідэнт пацікавіўся ў старшыні Камітэта дзяржкантролю вынікамі мінулага года, якія ёсць недахопы, на чым неабходна сканцэнтравацца. "Галоўная ваша ацэнка - гэта бюджэт і дзяржаўная ўласнасць. Тут асноўныя напрамкі вашай работы. Як вы іх бачыце? Акрамя асноўнага хлеба, які есць КДК, вобразна кажучы, ёсць шмат пытанняў, якія традыцыйна з практыкі завязаны на камітэт. Гэта кантроль за выплатай заработнай платы. Дзесьці адным вокам вы паглядваеце і на падатковую сістэму. У вас у падначаленні фінансавая міліцыя. Як яна працуе? Што тут нам трэба дабавіць?" - паставіў пытанні кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі