Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 верасня 2021, 14:25

Лукашэнка: трэба вельмі акуратна ацэньваць сітуацыю ў Афганістане і працаваць на спакой у гэтай краіне

1 верасня, Бабруйск /Кар. БЕЛТА/. Трэба вельмі акуратна ацэньваць сітуацыю ў Афганістане і працаваць на спакой у гэтай краіне. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння журналістам у час рабочай паездкі ў Бабруйск, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я не спяшаўся б на падставе гэтых знешніх даных і фактараў (тое, што мы бачым іншым часам па тэлевізары) рабіць высновы аб тым, што амерыканцы такія бязмозгія. Нам трэба вельмі акуратна ацэньваць сітуацыю ў Афганістане і думаць аб тым, як зрабіць так, каб афганцам было добра. Мы ваяваць там не будзем: ні Расія, ні цэнтральнаазіяцкія рэспублікі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Прэзідэнта, гэта пацвердзілі яму і лідары гэтых дзяржаў. "Ніхто не хоча гэтай вайны: загінуць людзі. Ды і афганцы ўжо наваяваліся. Але людзі там розныя. І да ўлады прыйшлі гэтыя розныя людзі, таму патрэбны час, пакуль усё супакоіцца, сцішыцца. А нам трэба працаваць на спакой", - лічыць кіраўнік дзяржавы.

Такой жа палітыкі, напрыклад, прытрымліваецца і КНР, у тым ліку з прагматычнага пункту гледжання: Кітай мяжуе з Афганістанам, а ў гэтай краіне ёсць вялікая колькасць карысных рэсурсаў. "І яны будуць туды інвесціраваць вялікія грошы, каб ствараць працоўныя месцы і каб там было ціха і спакойна", - растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.

Беларускую ж палітыку адносна Афганістана Прэзідэнт лічыць мудрай. "Мы "Талібан" не забаранялі, не лезлі ў гэта. Стараліся супрацоўнічаць з урадам, які тады быў. Мы ні на кога не накатвалі. Мы праводзілі ўзважаную палітыку", - адзначыў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі