Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 мая 2020, 10:57

Лукашэнка: трэба сур'ёзна рэвізаваць работу Акадэміі навук

5 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Работу Акадэміі навук трэба сур'ёзна рэвізаваць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час азнаямлення з распрацоўкамі беларускіх вучоных па развіцці электратранспарту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У цэлым нам трэба сур'ёзна рэвізаваць работу Акадэміі навук. Хоць гэта няпроста. Там сапраўды разумныя, таленавітыя людзі сабраны. І паглядзець па асноўных напрамках, як працуе Акадэмія навук, як выкананы прынятыя намі рашэнні", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт адзначыў, што вырашыў асабіста азнаёміцца з развіццём электратранспарту. "Хацелася б убачыць, наколькі вы рушылі наперад і наколькі словы адпавядаюць справам", - заявіў беларускі лідар.

Ён звярнуў увагу, што сярод пераваг гэтага напрамку - чаканы прафіцыт электраэнергіі ў краіне і экалагічнасць.

У цэлым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў наступнай пяцігодцы асабліва актыўна трэба падключаць навуку да развіцця краіны, улічваючы ўсё большы ўзровень тэхналагічнай канкурэнцыі ў свеце. "Нам у гэтай жорсткай барацьбе давядзецца выстаяць, каб людзьмі звацца і не страціць той кавалачак зямлі, на якім жывём", - сказаў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі