ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 23 верасня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +5°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 ліпеня 2021, 13:03

Лукашэнка: трэба стварыць добры падручнік па Вялікай Айчыннай вайне, дзе будзе адзначана роля беларускага народа

Выступае Аляксандр Лукашэнка
Выступае Аляксандр Лукашэнка

3 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трэба стварыць добры падручнік па Вялікай Айчыннай вайне, у якім будзе адзначана роля беларускага народа. Аб гэтым сказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 ліпеня ў час размовы з моладдзю каля мемарыяльнага комплексу "Курган Славы", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Студэнты гістарычных факультэтаў розных ВНУ краіны, маладыя педагогі ў размове з кіраўніком дзяржавы расказалі, што ў час вучобы таксама займаюцца навукова-даследчай дзейнасцю, асабліва якая датычыцца гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, разумеючы важнасць захавання гістарычнай праўды пра той перыяд жыцця краіны. Яны папрасілі парады, як ім выхоўваць падрастаючае пакаленне, чаму ўдзяляць большую ўвагу ў выхаванні патрыятызму.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што самае галоўнае - заўсёды сумленна працаваць.

Разам з гэтым Прэзідэнт выказаў меркаванне, што важна падрыхтаваць падручнік аб Вялікай Айчыннай вайне. "Калі вы, будучае наша пакаленне і моладзь, на падставе таго, што ўжо створана, новых фактаў, а таксама падручнікаў савецкага часу (тады яны нядрэнныя былі, хоць нешта замоўчвалі, нечага саромеліся, скромнічалі), на падставе таго, што было створана ў савецкі час, створыце дастойны навучальны дапаможнік - гэта будзе найвялікшая перамога. Таму што галоўнае для студэнтаў - каб падручнік быў носьбітам ведаў", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама лічыць, што ў выданні павінна быць адлюстравана велізарная роля беларускага народа: "Я хачу, каб быў добры падручнік па Вялікай Айчыннай вайне, кніга, дзе будзе адлюстравана, якую ролю мы адыгралі ў той вайне. Гэта будзе моцны ўклад. Вы гэтым займайцеся. Падручнік мы можам дапоўніць дакументамі тых часоў і тымі дакументамі, якія мы саромеліся паказваць, каб некага не пакрыўдзіць".

"Займіцеся гэтым, калі вы здольны", - даў наказ Прэзідэнт. Пры гэтым ён адзначыў, што можна падключыць да гэтага БРСМ і Адміністрацыю Прэзідэнта.

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што можа атрымацца добрае выданне: "Нам гэта вельмі патрэбна".

Прэзідэнт таксама падкрэсліў, што ў краіне створана нямала помнікаў і абеліскаў, да якіх, вядома ж, трэба прыводзіць дзяцей, расказваць ім пра гісторыю сваёй краіны. Гісторыя Вялікай Айчыннай вайны мае зверствы і жах, якія ўчынялі фашысты на беларускай зямлі, і будучыя пакаленні павінны пра гэта ведаць.

Кіраўнік дзяржавы таксама лічыць, што аб гэтым трэба нагадваць і заходнім краінам: "Мы павінны гэта паказваць. Ім паказваць, якія крычаць пра санкцыі супраць нас, а сёння прадаўжаюць ужо тэрарыстычныя акты на тэрыторыі Беларусі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі