Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 жніўня 2022, 12:05

Лукашэнка: трэба проста разумна падыходзіць да ўборкі, тактыку выпрацаваць

2 жніўня, Крывічы /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Аляксандр Лукашэнка патрабуе ад аграрыяў выкарыстоўваць умовы надвор'я для эфектыўнага правядзення ўборачнай кампаніі. Гэта ён адзначыў 2 жніўня ў час рабочай паездкі ў Мядзельскі раён і наведвання сельскагаспадарчага філіяла ААТ "Мінскаблаграсэрвіс" у вёсцы Крывічы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як праінфармаваў Прэзідэнта міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло, уборачная кампанія ідзе нармальнымі тэмпамі. Так, на сённяшнюю раніцу намалочана 1 млн 774 тыс. т збожжа, што складае амаль 22 працэнты.

Аляксандр Лукашэнка дэталёва цікавіўся ходам і якасцю ўборкі, у тым ліку ўборкай азімага рапсу і грэчкі.

Размова зайшла аб умовах надвор'я, якія, на думку Прэзідэнта, спрыяльныя для ўборкі. "Надвор'я не чакайце, надвор'е ідэальнае. Поўдзень ужо да паловы падабраўся. Манеўраваць! Забыць мінулыя сухія гады! Надвор'е - падарунак, трэба проста разумна падыходзіць да ўборкі, тактыку выпрацаваць", - сказаў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да Ігара Брыло.

Сельскагаспадарчы філіял ААТ "Мінскаблаграсэрвіс" створаны і зарэгістраваны 22 лістапада 2021 года. Для гэтага былі выдзелены сельгасугоддзі неэфектыўна працуючых сельскагаспадарчых арганізацый Мядзельскага раёна. Цяпер плошча сельгасугоддзяў складае 8,8 тыс. га, у тым ліку ворных зямель - 4,3 тыс. га, і ў далейшым плошча будзе павялічвацца. Асноўны напрамак дзейнасці - вытворчасць прадукцыі раслінаводства з далейшым забеспячэннем птушкагадоўчых фабрык і свінагадоўчых комплексаў Мінскай вобласці збожжам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі