Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 студзеня 2022, 12:11

Лукашэнка: трэба не толькі захаваць краіну ў жорнах новага перадзелу свету, але і пабудаваць нашу будучыню

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трэба не толькі захаваць краіну ў жорнах новага перадзелу свету, але і пабудаваць нашу будучыню. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Знаходзячыся ў добрай форме і ўпэўнена гледзячы ў будучыню, мы падышлі да важнейшага перыяду нашай сучаснай гісторыі - абнаўлення палітычнай сістэмы, новага ўзроўню ўзаемадзеяння дзяржавы і грамадства. Усвядоміўшы, што адбываецца ў свеце ў 2020, 2021 годзе, многія з нашых нават прыхільнікаў страпянуліся і спыніліся. Задаюць пытанне: а навошта? Затым, каб не спыніцца і не ўпасці. Паўтараю: затопчуць. Іграць трэба на апярэджанне. Працаваць трэба на апярэджанне. І, можа, тое, што сёння здаецца некаму дзіўным, заўтра будзе запозненым", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, няўхільна прытрымліваючыся рашэнняў VI Усебеларускага народнага сходу, мы ўвесь 2021 год старанна і скрупулёзна рыхтавалі праект новай Канстытуцыі, якая ў поўнай меры адпавядае запатрабаванням грамадства. І сёння на ўсенародны рэферэндум вынесены праект абноўленага Асноўнага закона.

"Гэта амаль праз 5 гадоў работы над Асноўным законам. Ён не ў 2020-2021 годзе да нас прыйшоў. Журналісты сёння малайцы, паказалі вытокі фарміравання новых змяненняў у цяперашнюю Канстытуцыю. Яшчэ раз падкрэсліваю, гэта трэба для таго, каб не спазніцца, - адзначыў ён. - Рэалізуючы высокі крэдыт даверу, які народ даў Прэзідэнту, разлічваю на актыўную падтрымку грамадзянамі нашай краіны пазіцыі дзяржавы ў такі адказны момант. Гэта датычыцца не толькі галасавання на рэферэндуме, але і тых дынамічных пераўтварэнняў, якія нам разам спатрэбіцца зрабіць. Усё, што будзе пасля прыняцця новай Канстытуцыі, калі яна будзе прынята, - работы будзе яшчэ больш, чым перад рэферэндумам. Гэта будзе творчая работа. Работа буйнейшых прававедаў, сацыёлагаў, палітолагаў, журналістаў, усяго народа. Мой заклік - быць гатовымі да напружанай работы, якая дасць магчымасць не толькі захаваць краіну ў жорнах новага перадзелу свету, але і пабудаваць нашу будучыню. І, самае галоўнае, будучыню нашай краіны і нашых дзяцей".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі