Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 красавіка 2020, 15:19

Лукашэнка: трэба думаць аб тым, што будзе з намі пасля таго, як пройдзе пандэмія

26 красавіка, Нараўлянскі раён /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Трэба думаць аб тым, што будзе з Беларуссю - эканомікай і народам краіны - пасля таго, як завершыцца пандэмія. Аб гэтым ён заявіў сёння ў час размовы з жыхарамі Нараўлянскага раёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ці то яшчэ будзе, і дзе будзем мы пасля гэтай бяды. Нам трэба думаць аб тым, што будзе з намі пасля таго, як пройдзе гэта пандэмія. Я гэта адчуў два месяцы таму", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, чаму прыняў рашэнне не спыняць эканоміку. "Спынілі эканоміку, усе спынілі, дапусцім. Хто хутчэй падымецца - той, хто друкуе долары, у каго ёсць рэсурсы - газ, нафта і іншае. Або той жа Кітай, які мае эканамічную моц. А астатнія дзе будуць?" - паставіў пытанне беларускі лідар.

Паводле яго слоў, наступствы ў такім выпадку маглі б прывесці да моцнай залежнасці або ж фактычна падпарадкавання багатым і моцным дзяржавам. "Таму мной было прынята рашэнне эканоміку не спыняць. Прадпрыемствы павінны працаваць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што нават багатыя еўрапейцы цяпер пачалі ўжо адмяняць каранцінныя меры, нягледзячы на тое, што пытанне з пандэміяй не знята з парадку дня. "Гэты каранавірус паказаў, хто ёсць хто. Паглядзіце: Еўрасаюз, багатыя і іншыя, і кожны зашыўся ў сваёй шкарлупіне, і адзін аднаму не маглі дапамагчы. Таму і людзі будуць пасля гэтага іншыя і, напэўна, свет зменіцца", - лічыць Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі