ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 4 кастрычніка 2022
Мінск +7°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 чэрвеня 2022, 13:05

Лукашэнка: трэба часцей праводзіць на месцах публічныя абмеркаванні хвалюючых людзей пытанняў

Фота з архіва
Фота з архіва

10 чэрвеня, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу часцей праводзіць на месцах публічныя абмеркаванні хвалюючых людзей пытанняў. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на рэспубліканскім семінары-нарадзе "Актуалізацыя форм і метадаў работы з насельніцтвам на мясцовым узроўні", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт нагадаў аб паспяховым вопыце правядзення дыялогавых пляцовак у перыяд абмеркавання паправак у Канстытуцыю і выказаў упэўненасць, што такія формы публічных абмеркаванняў неабходна часцей практыкаваць і ў далейшым. І арганізаваць гэту работу павінны перш за ўсё ідэолагі.

"Інфармацыйнае суправаджэнне дыскусій у друкаваных і інтэрнэт-версіях рэгіянальных СМІ таксама абавязковае", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. У якасці прыкладу ён прывёў Мінскую вобласць, дзе на базе пляцовак стварылі кол-цэнтры.

"Практыка паказала, што вызначэнне месцаў устаноўкі дзіцячых пляцовак, фармату раённых свят, месцаў высадкі алей і многае іншае - гэта ініцыятывы, якія грамадзяне хочуць абмяркоўваць і ў рэалізацыі якіх яны гатовы ўдзельнічаць", - канстатаваў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі