Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 кастрычніка 2021, 11:19

Лукашэнка: трэба сур'ёзна прааналізаваць канцэпцыю гістарычнага развіцця Беларусі

1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трэба будзе сур'ёзна прааналізаваць канцэпцыю гістарычнага развіцця Беларусі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе з кіраўніцтвам Адміністрацыі Прэзідэнта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нам трэба будзе сур'ёзным чынам прааналізаваць канцэпцыю гістарычнага развіцця Беларусі. Пачынаючы ад таго, як яна прадстаўлена ў школьных падручніках, навуковай і навукова-папулярнай літаратуры, і заканчваючы арганізацыяй тэматычных праектаў і масавых мерапрыемстваў", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што нядаўна на гэту тэму, у прыватнасці, выказваўся дэпутат Ігар Марзалюк. "Няхай, можа, крыху жорстка. Магчыма, недзе згусціў фарбы. Але праблема ёсць", - канстатаваў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі