ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 19 верасня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 мая 2021, 15:49

Лукашэнка: трэба арыентавацца на разважлівасць і адключыцца ад негатыву

26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што беларусам трэба арыентавацца на разважлівасць у ацэнцы ўсяго, што адбываецца вакол краіны. На гэта кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, выступаючы сёння на сустрэчы з парламентарыямі ў Авальнай зале Дома ўрада, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Арыентуйцеся на разважлівасць, адключыцеся ад негатыву, які нясуць сацыяльныя сеткі, Telegram-каналы, паглядзіце вакол і ўсё ацаніце вакол, - заклікаў Прэзідэнт. - Сіла нашага народа - у мудрасці".

Кіраўнік дзяржавы таксама заявіў: "Няма выпрабаванняў, якія нам не па сілах пераадолець, - беларусы ў гэтым пераконваліся на працягу стагоддзяў. І наш час таксама ўвойдзе ў гісторыю як пераломны, лёсавызначальны перыяд, прайшоўшы які, я ў гэтым абсалютна ўпэўнены, мы захаваем краіну. Гэты час выбраў нас, і нам ад гэтага нікуды не дзецца".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі