Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 мая 2020, 11:19

Лукашэнка: трагедыя беларускага народа часоў ВАВ несувымерная ні з якімі цяжкасцямі сучаснасці

9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трагедыя беларускага народа, які вынес на плячах тытанічны груз страт і разбурэнняў самай жорсткай вайны ХХ стагоддзя, несувымерная ні з якімі цяжкасцямі сённяшняга дня. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на ваенным парадзе ў гонар 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Лукашэнка: беларусы павінны захаваць у вяках бясцэнную спадчыну - Вялікую ПерамогуЛукашэнка: беларусы павінны захаваць у вяках бясцэнную спадчыну - Вялікую Перамогу

Прэзідэнт заўважыў, што ў гэтым годзе ваенны парад у Мінску стаў адзіным на постсавецкай прасторы, але ён прайшоў у гонар усіх савецкіх воінаў, якія вызвалілі свет ад нацызму. "Сёння мы ўшаноўваем подзвіг нашых бацькоў і дзядоў. Іх шлях да перамогі быў абмыты слязамі маці, жонак і дзяцей, паліты крывёй загінулых у баях таварышаў і мірных жыхароў, авеяны попелам спаленых ворагам вёсак, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Мы схіляемся перад подзвігам рускіх і беларусаў, украінцаў і яўрэяў, татар і казахаў, таджыкаў і ўзбекаў, кыргызаў і туркменаў, грузін, армян, азербайджанцаў і малдаван, латышоў, літоўцаў, эстонцаў - усіх жыхароў Савецкага Саюза, байцоў руху Супраціўлення Еўропы, нашых саюзнікаў - ЗША, Англіі і Кітая. Іх мужнасць, адвага і гатоўнасць памерці за Радзіму сталі страшнай зброяй адплаты для гітлераўскіх катаў і іх сатэлітаў".

Паводле яго слоў, паслядоўнікам нацысцкай ідэалогіі, захопнікам з празмернымі геапалітычнымі амбіцыямі гісторыя дала ўрок. Яго сэнс, адзначыў Прэзідэнт, просты і справядлівы: народ, які абараняе родную краіну, свае сем'і і будучыню дзяцей, непераможны.

"Беларусь стала на шляху агрэсара жывым шчытом. Тут, на нашай зямлі, прайшоўшы паў-Еўропы, гітлераўцы ўпершыню сустрэлі такое нястрымнае супраціўленне. Гераічная абарона Брэсцкай крэпасці, горада Магілёва доўжылася значна даўжэй, чым захоп многіх еўрапейскіх дзяржаў. Менавіта ў жорсткіх баях 1941-га, у тым ліку і на беларускай зямлі, пахіснулася ўпэўненасць ворага ва ўласнай перавазе, былі закладзены асновы будучай Вялікай Перамогі", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ва ўкладзе беларускага народа ў разгром фашызму няма сумненняў. У радах Чырвонай Арміі змагаліся 1,3 млн беларусаў, а больш як 400 тыс. падпольшчыкаў і партызан да канца 1943 года кантралявалі 60 працэнтаў акупіраванай тэрыторыі краіны. "Гэта гібель кожнага трэцяга беларускага жыхара, які засланіў сабой дарогу нацыстаў далей на ўсход - на сталіцу нашага Саюза. І пакуль нашы сэрцы адзываюцца болем за тых, хто не вярнуўся з палёў бітваў, пакуль гучыць праўда аб той вайне - мы памятаем! Бо за кожны дзень мірнага і свабоднага жыцця заплачана мільёнамі ахвяр і скалечаных вайной лёсаў. Мы назаўсёды звязаны кроўнымі вузамі з брацкімі народамі, з якімі нашы бацькі і дзяды спынілі катастрофу XX стагоддзя", - сказаў беларускі лідар.-0-

Выступленне Прэзідэнта Беларусі на ваенным парадзе ў азнаменаванне 75-й гадавіны Вялікай ПерамогіВыступленне Прэзідэнта Беларусі на ваенным парадзе ў азнаменаванне 75-й гадавіны Вялікай Перамогі
Трагедыя беларускага народа, які вынес на плячах тытанічны груз страт і разбурэнняў самай жорсткай вайны дваццатага стагоддзя, несувымерная ні з якімі цяжкасцямі сённяшняга дня.

Лукашэнка: дыпламатыя міждзяржаўнага дыялогу не пераканаўчая без эфектыўнай сістэмы бяспекіЛукашэнка: дыпламатыя міждзяржаўнага дыялогу не пераканаўчая без эфектыўнай сістэмы бяспекі
"Беларусь - міралюбівая і адкрытая краіна. Але наш гістарычны вопыт наглядна паказаў, што дыпламатыя міждзяржаўнага дыялогу не пераканаўчая без наяўнасці эфектыўнай сістэмы бяспекі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: парад у Дзень Перамогі - гэта не дэманстрацыя сілы, а даніна памяці нашай гераічнай гісторыіЛукашэнка: парад у Дзень Перамогі - гэта не дэманстрацыя сілы, а даніна памяці нашай гераічнай гісторыі
"Нягледзячы на сучасныя выклікі, святочны парад, прысвечаны Дню Перамогі, сённяшні наш парад - гэта не дэманстрацыя сілы, а даніна памяці нашай гераічнай гісторыі", - заявіў Прэзідэнт.

Не спяшайцеся асуджаць нас, нашчадкаў Перамогі - Лукашэнка адказаў крытыкам правядзення парада ў БеларусіНе спяшайцеся асуджаць нас, нашчадкаў Перамогі - Лукашэнка адказаў крытыкам правядзення парада ў Беларусі
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што трагедыя беларускага народа, які вынес на плячах тытанічны груз страт і разбурэнняў самай жорсткай вайны ХХ стагоддзя, несувымерная ні з якімі цяжкасцямі сучаснасці.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі