Сцяг Серада, 15 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 снежня 2024, 15:39

Лукашэнка: толькі ў саюзнай "двойцы" Беларусь і Расія змаглі найбольш поўна рэалізаваць свой патэнцыял

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Толькі ў саюзнай "двойцы" Беларусь і Расія змаглі найбольш поўна рэалізаваць свой патэнцыял. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 6 снежня ў  Мінску на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт адзначыў, што пасяджэнне праходзіць напярэдадні 25-годдзя з дня падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.
 
"Сёння можна з упэўненасцю канстатаваць, што ў 1999 годзе наш разлік аказаўся правільным: толькі ў саюзнай "двойцы" мы найбольш поўна змаглі рэалізаваць увесь набыты вопыт і патэнцыял на прынцыпах узаемнага даверу і партнёрства", - падкрэсліў беларускі лідар.
 
Паводле яго слоў, існуючыя двухбаковыя адносіны дэманструюць "моцную сілу ўзаемнага прыцягнення, якая грунтуецца на агульных мове і навукова-тэхнічнай школе, падобных ментальнасці і культурных традыцыях, агульнай гісторыі".
 
"Створаны ўнікальны сусветны вопыт: "дзве краіны - дзве эканомікі - адна эканамічная прастора". Гэты вопыт правераны часам і даказаў сваю слушнасць", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі